У. Гр—віч.
На парозе 1386 году.
Высока й няпрыступна у Крэўскім замку сьцяна, а Ягайлава старожа непадкупна. Закутаўшыся ў касматыя кажухі, ходзяць як дзень так ноч прысадзістыя фігуры ў круг сьцен і пільным вокам паглядаюць наўкола. Злыя вочы ярка блішчаць з-пад касматых шапак высокіх, ногі цяжка чмякаюць па ліпкай гразі, нямецкі меч прыкра ў тахт стукае па назе, але вартаўніка ня мучаць яны. Закінаўшы поўны стрэлаў стары калчан за плечы, соты бадай раз ідзе ён сягодня па адным і тым самым мейсцы.
Хто й адкуль ён? — Дарэмна пытацца, — аб гэтым ня ведае на’т хітры, крывадушны Ягайла, што паслаў людзёў гэтых сюды, сьцерагчы Кейстута й Вітаўта. Айчына іх там, дзе ім добра жывецца, пан і загадчык іх той, хто шчодра ім плаціць. За коўш хмельнага пахнючага мёду і бліскучы грашак верна служаць яны хоць каму. І сланяюцца яны па