Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Амаль што не цэнтральнае апавяданьне ў зборніку — „Буланы“. Сюжэт — пачуцьці шаўлюжкі, старога Буланкі перад забоем…

„Карась“ спакойна, з каменным выразам твару, дастаў з халявы нож, папрабаваў пальцам вастрату яго і, як-бы што раптам уцяміўшы, даў гэтым нажом Буланаму ў грудзі.

Буланы ні то што каб гэта адчуў боль: яе неяк асабліва і ня было. У першую хвіліну было нейкае як-бы непаразуменьне перад усім тым, што робяць, што ёсьць… Пасьля ўсё стала цёмна-шэра-сівім, паплылі ў ім чырвоныя лапіны, з нейкаю страшнаю зеленьню ды яшчэ з нечым такім, што ўсё і нічога…“

І гэтак ные, тупаецца аўтар на працягу цэлага апавяданьня…

А вось адрывак з апавяданьня „Пачуцьці“.

„Была туманная раніца. Расплывалася імгла і цякла вада. Плакаў сад мокрым гальлём…“

І ўсё-то плача аўтар… Зусім ня прыстала плакаць яму, дужа маладому хлопцу…

А калі хлопцы плачуць, гэта — яўная адзнака заняпаду…

Жадалася-б, каб Кузьма Чорны здолеў выйсьці на свой ранейшы шлях здаровай рэалістычнай творчасьці.

Зборнічкі творчасьці Нікановіча („Золак“ і „Радасьць“), а гэтак сама апавяданьні Гаўрука і Мурашкі нічога цікавага не выяўляюць. Гэта — звычайныя спробы маладых пісьменьнікаў, якім яшчэ многа трэба папрацаваць над сабою ў сэнсе паглыбленьня свайго жыцьцёвага дасьведчаньня і ўдасканаленьня свайго пяра.

А ў цэлым можна лічыць, што 1926 год пакінуў пасьля сябе значны сьлед у галіне нашай мастацкай прозы.

Полымя“, 1927 г., № 4.