Перайсці да зместу

Старонка:На загонах (1928).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Залатыя агні

У карагодзе вялікіх дзён —

скрозь туман, непагоды —

мы ідзём па шырокай дарозе.

Мы — гэта многа людзей, злучаных сілай адзінай па дарозе да сьветлага Заўтра.

Ішлі другія, ідзём і мы,

Ішлі далёка, ішлі мы доўга.

Часам нудна было, бо сьціхалі песьні. І чорны змрок слаўся пад нагамі.

(Часы ня лічаны, дарогі ня мераны).

Дзяды і бацькі іх нашы ня мерылі, прыгоршчамі сьлёзы зьбіралі, палівалі зямельку на Беларусі — зачарованай старонцы.

А сонца сьвяціла і праўда ішла за намі.

Вось таму і прышлі мы...

....................................................

Агні гараць...

Ляцяць іскры бліскавіцай-вясёлкай, разгараюцца іскры ў Полымя — у сусьветы пажар.

Ярка гарыць агонь — залаты агонь — няўміручы.

І жаданьні людзей няхай гараць.

Тады хоць і ноч, хоць ноч без прасьвету і цемень, але моцна сьвятло — нашы дні — будуць угору імкнуцца да месяца і зорнага неба, сьвяціць у далі, куды ходзіць чалавек.

І знойдзе чалавек, калі шукае і верыць...

І ўбачыш тады, калі золатам сьвецяць агні — дарогу простую, залітую сьвятлом сініх дзён маладых.

Хай гараць і ня гаснуць агні —

залатыя агні!

Травень, 27 г.

Менск.