Перайсці да зместу

Старонка:На загонах (1928).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці знойдзе шлях свой шырокі?

А мо’ заблудзіцца ў віры, у разводзьдзі —

І ня знойдзе, чаго шукаў...».

Вырасьце сын, пойдзе сын з гнязда роднага ў нязнаныя мясьціны, бо любіць змалку вандраваць па сваіх і чужых разорах, любіць распытваць людзей.

— Чаго ён шукае, чаго ён хоча? — ня можа зразумець маці.

Пойдзе сын у чужую краіну, як у песьні тэй —

— За Дунай... Дунай...

Будзе хадзіць-валацужыць з нахіленай галавою, бо мінога дум, неразьвеяных ветрам, незамеценых сьцюжамі, як дзеразой абвіваюць малады розум.

Можа забудзецца родных і маці?

Дык-жа ня будзе таго ніколі: слодыч матчынага малака з грудзей прыкуе к зямлі, ш зьменіць ён роднай краіне, хоць і абойдзе ён шмат зямель, хоць і будзе краіна ў яго бяз межаў.

Прыдзе — вернецца назад.

Ён так любіць жыцьцё!

— Слухай, сын, — гаварыла маці, — засьпяваю табе песеньку тую, што ў калысцы сьпявала. Як была маладою — любіла яе.

Ёсьць у заюхны ды тры сьцежачкі

Адна сьцежачка — у бярэзьнічак

Другая сьцежачка — у сасоньнічак,

Трэцяя сьцежачка — ў чыста поле...

— Так у кожнага многа дум...

А мяцеліца вые і плача.

Пух лебядзіны — зямля...