сякіх-такіх справах. Сьцішылася ўсё. Толькі — раптам, адчыняюцца ціха дзьверы, уваходзяць трое мужыкоў — барадатыя, у сьвітках, у лапцях. Ускочылі мы з таварышам Зарубежным.
— Рукі ўверх!
Грозна выставіліся на нас браўнінгі, цэляцца. Дагадаліся мы, у чым справа. Гэта-ж пераадзетыя бандыты, мусіць ёсьць ім нехта свой з мястэчка, калі правёў да нас. Вочы ў іх гараць, нечалавечая злосьць у людзей. Што тут рабіць? Паднялі ўгару рукі.
А на вуліцы цішыня, аніводнага зыку.
— Жывымі ня выйдзем! — думаю.
У адну хвіліну зьмяніўся ў Зарубежнага твар і нейкая рашучасьць ва ўсём.
Што ён хоча?
А тры браўнінгі грозна глядзяць.
Стаяць перад намі ня людзі, а зьверы, і шчэраць зубы.
У адзін міг выхапіў Зарубежны з кішэні браўнінг. (Я думаў, што ён так зробіць, бо заўсёды першым кідаўся ў атаку). І раптам — стрэл. Папярэдзілі яго бандыты — стрэлілі ўдвох разам. Хваціўся за грудзі таварыш Зарубежны, застагнаў ды яшчэ раз выпаліў, — адзін з бандытаў, як сноп, зваліўся. Тады і я ня стрымаўся — стрэліў, скочыў праз вакно, на сьнег, і, адстрэльваючыся, пабег клікаць сваіх. Падняўся вархал у хаце Гірша...
Што яны там рабілі — ня ведаю.
Толькі помню — сьнег такі чысты, мяккі, а ў мяне гарачая кроў капае на сьнег з прастрэленае ру-