Перайсці да зместу

Старонка:На загонах (1928).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Разумная птушка, зіму чуюць, як што, дык яны... Зямля цьвёрдай стала і сіверка...

Андрон спакойна сядзеў за сталам, пакурваючы махорку; ён глядзеў на моцную, плячыстую і праставатую фігуру лясьніка...

— Ну, што — Максім ня прышоў?

— Няма.

— Дык, Андрон, толькі ты ня пужайся, — ціха папярэдзіў лясьнік.

— А што?

— У лесе ён. Павесіўся.

Андрон ускочыў з месца.

Лясьнік сеў і беспакойна стаў апавядаць аб тым, як вышаў ён досьвіткам у лес, каб ня было парубкі, як ціха ў лесе і раса да калена была. Ішоўшы па лініі назад, ён убачыў труп Максіма... І ўсё стаяў туман, і ўсё капала раса, як дробны дождж, і журавы курлыкалі на балоце...

Вестка аб гэтым скора па Лугінах праляцела, праляцела і пабудзіла, а пабудзіўшы ўскалыхнула,

Народ стаў зьбірацца каля хаты Максіма. Дар’я абхапіла Андрэйку з аднаго боку, меншае дзіцё — з другога і плакала:

— А дзетачкі-ж вы мае дробныя,

а як-жа вас карміць-гадаваць буду-у...

А-а-а у-у...

Народ шумеў.

Плакалі некаторыя бабы. Не затым яны плакала, што вялікае гора ў Дар’і, а затым, што самі былі жонкамі ды маткамі...

Андрон запрог свайго каня, пасадзіў Дар’ю з сынам. Лясьнік шоў ззаду з натоўпам мужыкоў і