Перайсці да зместу

Старонка:На загонах (1928).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бяжыць Максім проста на вогнішча падарожнікаў. Ходзяць там яны, грэюцца, глядзяць на незнаёмага чалавека, які ўначы бяжыць полем, быццам звар’яцеўшы... і дзівяцца людзі. Падбягае Максім да вогнішча ды дзіка глядзіць...

— Што ты за чалавек? — пытаецца доўгі барадаты мужык у латаным кажуху.

Валіцца ён ля самага вогнішча на прыгрэтую зямлю, ёрзае жыватом, ірве на галаве валасы, плача дзяцінымі сьлязамі — просіць-каецца перад людзьмі:

— Людзі!.. браточкі! Забойца я... старасту нашага забіў — Макея...

— За што-ж гэта? — пытаецца, насупіўшы бровы, са сполахам той-жа мужык.

Бліжэй падсоўваюцца людзі, абступаюць Максіма, быццам пужаюцца, што пачуе нехта ды разьнясе па ўсяму сьвету.

— Толкам кажы — за што?

— Лю-юдзі, ня ведаю я...

— Як-жа гэта?...

— Жысьць мая такая была распраклятая!..

Стары дзед загаварыў:

— Шкода цябе, чалавеча, усё-ж ткі ты наш брат — мужык... Усе мы бачылі гора, усе мы цягнем лямец на сваёй сьпіне. Не з дабра, мусіць, і ты зрабіў...

Максім сеў, абхапіў калені дрыжачымі рукамі, апусьцілася галава на рукі.

— Дзе там, браткі вы мае! У жыцьці чалавека не пакрыўдзіў. А тут... Каня апошняга зьвесьці хацелі за падатак... З чым-жа б я застаўся? Што-ж