Перайсці да зместу

Старонка:На загонах (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

П’янства, грубасьць, — але нічога, паступова да нас прыходзіць культура — дда-а-а... Хоць і грубае ў мужыку нешта відно, жывёльнае, але яго прастата і працаздольнасьць выкупляе ўсё... Нешта такое сказаў Некрасаў:

Назови мне такую обитель,

Я такога угла не видал...

Д-да-а... Яшчэ быўшы студэнтам, я страшэнна любіў народ; у мяне з народам нешта крэўнае; гавораць, што мой прадзед быў мужыком...

— Ваша благародзьдзе, вы ідэалізуеце мужыка!—асьцярожна заўважае пісар.

— Гэта, малады чалавек, так і ёсьць! Мужык — сіла... зямля... а на гэтым будуецца ўсё... дда-а-а...

У вокны барабаніць дождж; вецер за вокнамі калыша голае вецьце ліпы. У земскага зусім спала вастрата настрою.

— Позна ўжо! — гаворыць пісар.

— Гм-м... т-так... — нэрвуецца земскі.

У калідоры затупалі нечыя ногі, загаварыў нехта.

Пісар спытаў:

— Хто там?

— Зараз, ваша благародзія! — пачуўся воклік старасты.

— Так точна! — адказаў ураднік.

Пісар вышаў, вярнуўоя назад і загадаў:

— Вядзеце яго сюды!

А да земскага зьвярнуўся і паказаў пальцам на Максіма.

— Вось ён... Бунтуюць сяло з братам. Брат — соцыялістым быў. Падатку прынцыпова ня плоцяць...