Старонка:Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыповага прадстаўніка. Вялікае, нявымоўна-моцнае пачуцьцё замілаваньня да бацькаўшчыны захапляе чытача таксама, як яно захапіла Янку й аўтара. Прырода краю й душа беларуса знаходзяцца ў непадзельнай, адвечнай сувязі. Адчуваньне гэтае сувязі, гэтае замілаваньне да роднае краіны выяўлена ў тонкіх прыгожых сапраўды беларускіх рысах. Gawęda 6-a Matysek (Мацюк) у нас ужо разгледжана таксама.

У поэмах „Chodyka“ і „Trzy gwiazdki“ („Тры зоркі“) адчуваешша моцны народны элемэнт.

Хадыка — гэта сымбаль прыгнечанага, замучанага варожымі сіламі беларускага народу. Гэты народ змушаны, калі нельга дабром, дык хаця шляхам крывага паўстаньня, выявіць свой протэст.

Поэма „Urodzony Jan Dęboróg“ дае нам вельмі дакладны малюнак Беларусі, яе прыроды, жыхарства, звычаяў, нават некаторых забабон. Пасьля „Пана Тадэуша“ гэта другая эпопэя Беларусі, другая Беларуская Одысэя.

Вось як ў вершаванай прадмове зьвяртаецца пясьняр да бацькаўшчыны:

„Родная моя, сьвятая зямелька; пасыпаная жоўтым пяском і ўкрытая дробнаю траўкаю… ты больш вартая, чымся здаецца воку; улюбёнка Акіяну, цуд сьвету! З тваіх хвоек вычасаны брытанскія караблі; сярмяжны сын твае вёскі дзеля таго рые зямлю, каб галодна ня было прыгожай Эўропе“.

Далей ідзе вельмі ўдалае апісаньне беларускае прыроды; наогул кажучы, малюнкаў прыроды й быту ў поэме шмат. Псыхолёгія народу выяўлена вельмі добра. Аўтар адзначае, што гнеў у беларуса нядоўгі, як паводка ракі вясной, — пройдзе і зноў усё супакойна й ціха, нават сьлядоў нядаўнае бурлівасьці няма.

Але рэдка хто цікавіўся псыхолёгіяй беларуса і праслаўляў яго дадатныя бакі.

— „Эх, прыкра, прыкра!.. Чаму-ж гэта на нашых палёх ня зьявяцца такія гусьляры, як барды каледонскія, як грэцкія старцы, што кожную памятку ў роднай старонцы зараз-жа ўкладуць у песьню й па сьвеце разьнясуць“, гаворыць у прадмове да „Яна Дэмборуга“ аўтар.

Можам з ім спрачацца — ёсьць цяпер, былі і раней такія песьняры народалюбцы ў Беларусі; і пасярод найлепшых з іх пачэснае месца займае шчыры народнік — Кандратовіч-Сыракомля, чыё імя ніколі ня выйдзе з памяці беларускага народу.