Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ту[1]. Паверхні пласьцін у гэтых выпадках орнамэнтаваны насечаным рысункам таго самага характару, што і ў аналёгічных грыўнях з падвескамі. Яшчэ бліжэй да гладкіх грыўняй падыходзіць вузкая пласьцінчатая грыўня Беларускага Дзяржаўнага Музэю[2], канцы пласьцінак якой маюць спэцыяльныя конічныя гузікі для зашпіляньня, г. зн. затвор, якога ў грыўнях з падвескамі ня бывае. Але наогул такія тыпы мала пашыраны, — магчыма, з прычыны надмернай сваёй прастаты і ў той-жа час нямэтазоднасьці, абумоўленай недахватам конструкцыйнае абаснаванасьці падобнае формы. Запраўды, раскоўваньне дроту па канцох абруча ў плоскія пласьцінкі мае сэнс толькі тады, калі пласьцінкі гэтыя прызначаны для прымацаваньня падвесак. Як месца дпя разьмяшчэньня насечанага орнамэнту такія пласьцінкі ня лепш як звычайны круглы альбо кантовы стрыжань, які, апроч таго, дае яшчэ і значныя выгоды для прыстасаваньня рознастайных сыстэм затвораў. З гэтай прычыны ў грыўнях, пазбаўленых падвесных аздоб, пласьцінчатая форма, хутчэй за ўсё, магла захоўвацца толькі па традыцыі, і то, мабыць, на працягу досыць кароткага часу, граючы ролю нейкага прамежкавага тыпу, які вельмі хутка зьмяніўся іншымі формамі болей чыстых гладкіх грыўняй.

Прыкладамі найболей прымітыўнага тыпу апошніх могуць быць два нашыйныя абручы Віленскага Музэю з колекцыі Б. Тышкевіча[3]. Яны зроблены з круглага бронзавага дроту, і маюць па канцох абруча невялічкія гузікі, у адным экзэмпляры — круглае, у другім — конусападобнае формы. Пярэднія, г. зн. прылеглыя да гузікаў часткі абручоў зьлёгка аздоблены наразным орнамэнтам. На адным абручы ён складаецца з сьпіралепадобных нарэзаў наўкола патоўшчаных канцоў; другі абруч мае ў канцох пераход круглага дроту ў чатырохкантовы, орнамэнт-жа складаецца з насечак у выглядзе простых ліній па кантох. Дакладнае паходжаньне гэтых прадметаў Віленскага Музэю, на жаль, невядома, і ў сувязі з тым, няма падстаў для бясспрэчнага іх датаваньня; але магчыма што яны зьяўляюцца ўзорамі аднаго з найболей старадаўніх варыянтаў гладкіх грыўняй, паколькі аналёгічныя прадметы Рыскага і Мітаўскага музэяў, знойдзеныя ў Ільзенбургу ў Курляндыі і ў б. Расіенскім павеце Ковенскае губ.[4], звычайна датуюцца першым пэрыодам жалезнага веку. Між іншым, падобны-ж тып абручоў сустракаецца часам і ў злучэньні з падвескамі; так, напрыклад, вядома грыўня з колекцыі Падча-

  1. Материалы по археологии России, № 4: Древности Северо-Западного края. Табл. V, мал. 5.
  2. З раскопак І. Сербава ў Косэлі на Магілёўшчыне.
  3. Віленскі Музэй, аддзел Б. №№ 662-663.
  4. Aspelin: Antiquités du Nord Finno-Ougnien, № 1875 і 1892.