Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных рагавых і каменых сякер. Вялікая сякера з ласінага рогу, якая была знойдзена ў мсьціслаўскім гарадзішчы і знаходзіцца цяпер у Віленскім музэі, апроч сваёй крыху нязвычайнай формы з вузкім закругленым абухом і шырокім, сымэтрычна адцятым з абодвых бакоў лязом, вызначаецца лінейнай орнамэнтыкай ляза, якая складаецца з трох разьмешчаных адзін над адным правільных шэрагаў ламанае лініі, з частковым пераходам у крыжовы рысунак. Іншы тып орнамэнтыкі, пры аналёгічнай форме, выяўляюць, часам, сярод каменных сякер так званыя "менскія кліны", якізі сустракаюцца пераважна на Меншчыне, адкуль, на думку Уварава, яны пашыраліся ў свой час па ўсёй Усходняй Эўропе[1]; падобна да вышэйпамянёнай мсьціслаўскай рагавой сякеры, у кожным з іх адрозьніваюцца дзьве неаднальковыя па форме і апрацоўцы часткі; адна з іх, утвараючы самае лязо, па форме сваёй заўсёды набліжаецца да овальнай і добра адшліфавана; другая, пры дапамозе якой сякера прымацоўвалася да драўлянае альбо рагавое ручкі, мае амаль што цыліндрычную форму, з меней дакладнаю апрацоўкаю; на некаторых экзэмплярах, пры гэтым на лязох каля самага перахвату знаходзяцца рэльефныя орнамэнтальныя паяскі[2]. Далейшаю ступеньню разьвіцьця таго-ж самага тыпу можна лічыць прыгожа адшліфаваныя і орнамэытаваныя каменныя сякеры з сяла Бачэйкава на Лепельшчыне[3]; орнамэнт складаецца тут з двох плоскіх абручыкаў навакол абуха і дзіркі, і рэльефнага ўздоўжнага паяску, які з аднаго боку праходзіць па сярэдзіне ўсёй сякеры. Варта таксама ўвагі віленская нэолітычыая сякера з нэфрыту[4], орнамэнтыка ва ўсю даўжыню суразьмерна пашыранымі ў шырокіх частках прадмету і звужанымі па канцох жалабкамі, паміж якіх застаюцца рэльефныя паяскі.

Больш рознастайнасьці форм дае орнамэнтыка ў выбарах нэолітычнае керамікі. Прымітыўная па тэхніцы, у выглядзе ўціснутага ў паверхню гліны, часта няправільнага рысунку па краёх начыньня, яна выяўляе, аднак, цэлы шэраг варыянтаў, якія па характары орнамэнту можна падзяліць на тры асноўныя групы. Першую з іх складаюць рысункі, скомпанаваныя з просталінейных элемэнтаў; прасьцейшы ўзор іх — гэта дзьве роўналежныя лініі, якімі абведзены край начыньня; той самы тып у болей складанай форме дае ламаныя лініі, у выглядзе шэрагу аднальковага памеру куткоў, далей ідуць рысункі, складзеныя з параўнальна кароткіх простых ліній ці нават зусім ужо

  1. Уваров. Археология России, т. I. М. 1881. Стар. 386.
  2. Напрыклад, у экзэмпляры Веленскага музэю: аддз. Л, № 293. Гл. таксама Ф. Ф. Покровский. Виленский Музей Древностей. Вільня, 1892. Табл. 1, № 9.
  3. Віленскі музэй, аддз. Л, №№ 181, 183-185, 190 і інш.
  4. Віленскі музэй, аддз. Л, № 191.