Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

gegeben vonWalter Jäger. Verlag von Karl Curtius in Berlin 1919). У гэтым артыкуле[1], праблема беларускага мастацтва была пастаўлена першы раз ясна і востра, як праблема вывучэньня ўпоўне самастойнай мастацкай галіны, якая яшчэ ніколі ня была прадметам спэцыяльнага навуковага дасьледваньня, маючы на гэта, аднак, самае бясспрэчнае права. Характэрна, што самы тэрмін «беларускае мастацтва» — «die weissruthenische Kunst», у яго шырокім гістарычным значэньні, у першы раз быў ужыты ласьне гэтым нямецкім дасьледчыкам, таксама як і другі аналёгічны тэрмін: «беларуская школа малярства» («die weissruthenische Malcrschule»). Ня гледзячы на кароткі тэрмін сваёй дасьледчай працы, ён першы, не бяз уплыву, праўда, з боку некаторых беларускіх дзеячоў, здолеў прыкмеціць пэўныя асаблівыя, самабытныя элемэнты ў самых розных галінах мастацкае творчасьці нашае краіны, і першы выказаў некаторыя агульныя думкі адносна крыніц і сувязяй старадаўняга мастацтва Беларусі.

У сваім артыкуле Іппэль малюе досыць шырокія пэрспэктывы: «Народнае мастацтва Беларусі, кажа ён, — яшчэ адыграе калі-небудзь важную ролю ў гісторыі мастацтва. Краіна гэтая зьяўлялася калісьці мяжою паміж Усходняй і Заходняй Рымскай імпэрыяй на поўначы Эўропы. Старадаўні „вялікі дняпроўскі шлях“ прынёс у гэтую зямлю апошнія сьляды бізантыцкай і старадаўня-грэцкай мастацкай манеры. У некаторых гаспадарчых будовах мы тут знаходзім асноўныя формы грэцкага тэатру і храму. Таксама сустракаюцца сялянскія двары, як напр., у ваколіцах Рагачэва, расплянаваньне якіх нагадвае эліністычна-рымскія вільлі. Вядомыя беларуска-літоўскія крыжы ні ў якім разе не мясцовага пахаджэньня: мы пазнаем у іх формы антычнага насьценнага малярства, але формы старадаўняга паганскага культу былі тут, як гэта часта здараецца, хрысьціянізаваны. Таксама вядомыя беларускія паясы ў сваім пахаджэньні ўсходзяць да грэцкае тэніі. І хіба-ж ня дзіўна, напрыклад, што яшчэ да цяперашняга часу беларуская сялянка ўжывае таўкачы для крупы тэй-жа самай формы, якую мы бачым на малюнку Полігнота ў руках траянскіх жанчын, што абараняюцца ад нападу грэкаў?»[2].

Вызначаючы вядомую сувязь беларускіх мастацкіх форм з антычнай культурай, Іппэль выконвае, праўда, толькі частку агульнае задачы. Фактычна, справа гэтая значна болей складаная, і мала яшчэ выявіць сувязь толькі ў адным кірунку. Досыць

  1. Ёсць у двох перакладах: 1) Іппэль. Беларускае мастацтва. Пераклад з нямецкае мовы М. Байкова. «Вольны Сьцяг» № 1 (3), стар. 10-11. 2) Д-р Іппэль. Беларускае мастацтва. Пераклад з нямецкае мовы З. Гарбаўца і М. Касьпяровіча. Віцебск, 1925. Выд. Віц. Акруг. Т-ва Краязнаўства.
  2. Zur weissruthenischen Kunst, 94-95.