Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

імкнецца да паліцэйскага аднастайнага фронту і забівае ўсё індывідуальнае, характарнае, мясцовае, - заўжды будзе хі стацца паміж Міколай і Банапартам.[1] Яшчэ далей ў гэтых адносінах ідзе М. Бакунін: "Я думаю, - піша Бакунін, - што ўся Украіна, і таксама і Беларусь, будуць самаістымі сябрамі агульна-славянскай сувязі. Я вымагаю толькі аднаго, каб кожнаму народу, кожнаму малому і вялікому племю былі даны магчымасьці і правы дзейнічаць згодна ўласнае волі. Жадае ён зьліцца з Расіяй ці з Польшчай-няхай зьліваецца. Хоча быць самаістым-няхай будзе гэткім. Урэшце, хоча ён зусім ад усіх аддзяліцца і жыць на варунках зусім асобна дзяржавы-бог з ім, няхай аддзяляецца"[2]

Як украінскі нацыянальны рух, гэтак і ідэі Герцэна ды Бакуніна, магчыма прадпалажыць, да пэўнай ступені маглі зрабіць свой уплыў на Францішка Багушэвіча. Сам поэта, зазначаючы зьмену сваіх поглядаў на беларускую мову, тлумачыць гэтую зьмену жыцьцёвай практыкай і ўплывам кніжок; ëн кажа: "шмат дзе я быў, шмат чаго відзеў, і чытаў і праканаўся, што мова наша ёсьць такая-ж людзкая і панская, як і француская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая".

З жыцьцяпісу Багушэвіча вядома, што ён доўгі час, як мы бачылі, жыў на Украіне; ёсьць весткі, што, жывучы там, беларускі пясьняр навучыўся надта добра гаварыць па украінску і дасканала пазнаёміўся з народным украінскім жыцьцём".[3] Гэткія факты сьведчаць, што ў асобе Багушэвіча Украіна мела далёка ня звычайнага казённага ўрадоўца, а мела чалавека, які ўважліва прыглядаўся да акаляўшых яго форм жыцьця. Магчыма, што пры гэткіх умовах і ідэолёгі украінскага нацыянальнага руху маглі зрабіць свой уплыў на нашага поэту. Што да ўплыву на яго ідэй Герцэна і Бакуніна, то магчымасьць гэтага ўплыву вынікае з таго факту, што Багушэвіч у пачатку 60 гадоў быў студэнтам Пецярбургскага унівэрсытэту. А гэта, як вядома, быў час, калі моцна гучэў "Колокол" Герцэна, калі студэнцтва, па-

  1. Іbіd
  2. Іван Трызна. Кастусь Каліноўскі (гістарычны нарыс). Беларускі Сьцяг, 1922 г. № 4. стар. 13.
  3. Кароткі жыцьцяпіс Багушэвіча ў зборніку „Дудка беларуская". стар. 3.