Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

перамогі капіталізму над фэўдалізмам была зьвязана з нацыянальнымі рухамі. Экономічную аснову гэтых рухаў становіць тое, што для поўнай перамогі таварнага вырабу неабходна заваёва ўнутранага рынку буржуазіяй, неабходна дзяржаўнае згуртаваньне тэрыторый з жыхарствам, якое гаворыць на аднэй мове, пры скасаваньні ўсялякіх перашкод разьвіцьцю гэтай мовы і замацаваньню яе ў літаратуры. Мова ёсьць найважнейшы сродак чалавечых зносін; адзінства мовы і бесьперашкоднае разьвіцьцё яе ёсьць адна з найважнейшых умоў сапраўды свабоднага і шырокага, адпавядаючага сучаснаму капіталізму, гандлёвага звароту, свабоднага і шырокага згрупаваньня жыхарства па паасобных клясах,-нарэшце, умова цеснай сувязі рынку з усякім і кожным гаспадаром і гаспадарчыкам, прадаўцом і купцом".[1] Аналёгічную думку аб залежнасьці нацыянальнага руху ад экономікі выказвае і Сталін. "Нацыя,-кажа ён,-зьяўляецца ня проста гістарычнанай катэгорыяй, але гістарычнай катэгорыяй пэўнай эпохі, эпохі ўзрастаючага капіталізму. Процес ліквідацыі феудалізму і разьвіцьця капіталізму зьяўляецца ў той-жа час процесам складваньня людзей у нацыі".[2]

Пад уплывам зазначаных соцыяльных умоў нацыянальнае пытаньне ў часы Багушэвіча робіцца актуальным ня толькі на Беларусі: разьвіваецца нацыянальны рух у іншых старонках. На Украіне, напр., у гэты час разьвіваюць сваю чыннасьць: Куліш, Кастамараў, шэўчэнка ды інш. Яны, падобна да Багушэвіча, бароняць правы роднай мовы, шырака ставяць проблему адраджэньня роднага народу. Нават сярод расійцаў, вялікадзяржаўнага тагачаснага пляменьня, зьяўляюцца людзі, якія паднімаюць свой голас у абарону прыгнечаных нацый. Герцэн, напр., бароніць правы палякаў, ён разьвівае нацыянальнае пытаньне ў напрамку фэдэралізму. Паводле яго поглядаў: "Фэдэралізм-адзіная аснова, на якой славянства павінна аб'яднацца і на якой яно будзе моцным і незалежным"[3] Герцэн выступае ў якасьці праконанага ворага тагачаснай расійскай цэнтралізацыі. Ён піша: "Цэнтралізацыя, якая прыносіць у афяру самабытнасьць частак, якая

  1. Н. Ленин (в. Ульянов). Собрание сочинений, т. XІX, стар. 98.
  2. Сталин. Сборник статей. Изд. 1921 г., стар. 3.
  3. Кирик Левин. А. И. Герцен. Личность-идеология, стар. 79.