Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

думае і куды імкнецца наш народ. Усе нашы мірныя і рэволюцыйныя, легальныя і нелегальныя грамадзкія дзеячы разумелі, што характар іх дзейнасьці павінен азначацца характарам і складам народнага жыцьця. Адсюль вынікла натуральнае імкненьне вывучыць народ, выясьніць яго становішча, сьветапогляд і патрэбы. Пачалося ўсебаковае дасьледваньне народнага жыцьця".[1]

Істотна зьмяняюцца цяпер адносіны шляхты да народу. У момант росквіту прыгону якая-небудзь Салтычыха, вядома, не магла і ставіць пытаньня аб законнасьці свайго шляхецкага дабрабыту; цяпер, калі захісталіся самыя асновы гэтага дабрабыту, калі пад напорам капіталу затрашчэла па ўсіх швох шляхецкая гаспадарка, істотна зьмянілася і самая псыхолёгія шляхты. Як заўжды бывае, крызіс экономічны пацягнуў за сабою і крызіс сьвядомасьці. Выразам крызісу гэтай шляхецкай сьвядомасьці зьявілася "псыхолёгія каючагася шляхціца", на падставе якой узьнікае ідэя расплаты з народам. У каючымся шляхціцу перш за ўсё і чутней за ўсё быў голас сумленьня. Ён пытае сябе: адкуль у яго асьвета, адкуль культурныя імкненьні, адкуль тонкасьць густу і найшляхетныя пабудкі, і на ўсё ў яго гатовы адзін адказ: "усё, адтуль-жа, усё з умоў прыгоннага стану, у якім цэлыя вякі таміўся народ".[2]

Побач з каючымся шляхціцам на сцэну гісторыі выступае розначынец,—разумовы пролетары, настрой якога зьяўляецца процілежным настрою пана-шляхціца мінулых гадоў. Прымушаны змагацца за кавалак хлеба, розначынец настроены опозыцыйна дзяржаўнаму ладу, які забясьпечваў толькі правы сытых і багатых; у сваіх опозыцыйных настроях розначынец імкнецца абаперціся на народныя масы; ён старанна вывучае народ, яго побыт і псыхолёгію.

Вёска, народ стаіць і ў цэнтры народніцкай літаратуры, якая ўтвараецца пераважна розначынцам. Народніцкая літаратура разьвіваецца галоўным чынам пад знакам грамадзкіх, а не мастацкіх інтарэсаў. У ёй заўважваецца нават некаторы

  1. Плеханов. Сочинения под редакцией Рязанова М. П., т. Х. ("Народники-беллетристы, стар. 9).
  2. Андреевич. Опыт философии русской литературы. Москва, 1922 стар 269, 270.