Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЭПОХА РАСПАДУ І ЛІКВІДАЦЫІ ПРЫГОННАЙ ГАСПАДАРКІ

АСНОЎНЫЯ СОЦЫЯЛЬНА-ЭКОНОМІЧНЫЯ І КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЭПОХІ РАСПАДУ І ЛІКВІДАЦЫІ ПРЫГОННАЙ ГАСПАДАРКІ

Пад уплывам экономічнай канечнасьці, галоўным чынам, разьвіцьця прамысловага капіталу, які патрабаваў вольных рабочых рук, 19-га лютага 1861 г. адбылася вядомая рэформа — "вызваленьне" сялян ад прыгону. Але гэта вызваленьне было толькі юрыдычнае; экономічна селянін з аднэй кабалы трапіў у другую, ён, як і даўней, знаходзіўся ў поўнай залежнасьці ад пана. Папершае, зямлі ён атрымаў нават менш, чым урабляў раней: сялянскае зямляўласьніцтва складала ўсяго 30%, а ў паасобных мясцох, напр., на Віцебшчыне, яшчэ менш, усяго 24%, тымчасам, як шляхецкае зямляўласьніцтва даходзіла да 60% усяе зямлі. Падругое, і за гэтыя невялічкія надзелы сялянства павінна было выплаціць скарбу 867 мільёнаў выкупу. Апроч таго, шмат сялян было пасаджана на так званыя жабрацкія надзелы, якія, праўда, даваліся бяз выкупу, але раўняліся ⅓-¼ нормальнага надзелу, складаючы сабою толькі 1¼-1½ дзесяціны. Рэформа, такім спосабам, адразу стварыла на Беларусі вялікую колькасьць ня толькі малазямельных, але і безьзямельных сялян, кутнікаў, якія адразу склалі вясковы пролетарыят і векавечных арандатараў скарбовых, царкоўных і прыватна-уласьніцкіх зямель".[1]

Другая палова мінулага сталецьця пасьля рэформы 19 лютага ў соцыяльна-экономічных адносінах распадаецца

  1. Ігнатоўскі. Стар. 112.