Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

які ўжо пачаўся, сялянскае пытаньне усё больш і больш пачынала спыняць на сабе ўвагу, калі і з боку шляхты пачыналі ўжо выказвацца сантыментальна-гуманныя адносіны да мужыка, беларускі пісьменьнік у тон свайму часу падзяляе гэтыя адносіны. Ён спачувае народнаму гору, імкнецца паказаць нам сьветлыя бакі селяніна, глыбака чалавечыя струны яго душы; часам у Дуніна-Марцінкевіча заўважаецца нават некаторая ідэалізацыя селяніна, асабліва любіць ён ідэалізаваць сялянскую жанчыну. У творы "Купала" Агатка аказваецца ў моральных адносінах вышэй за папсаванага паніча-пісара; у вусны яе ўкладаецца досыць суровая філіпіка супроць панскай распусты; гэроіня кажа:

Вам ня грэх мужычку на чэсьці забіці,
Бо мужык ня годны, ня боская справа,
Усяк зьдзекавацца над ім мае права.
Яго, баш, ня маці, як вас нарадзіла,
Як шляхціца яго ня прыме магіла.—
Дзякуй-жа, панічу, за тваё каханьне;
Мілейшы мне Саўка у мужыцкім стане:
Ён пачцівым сэрцам век будзе любіці.

У тым-жа творы, у дадатку адносна пахаджэньня сьвята купальля, процістаўляюцца тры жонкі: князева, панская і сялянская; лепшай аказваецца апошняя:

Князева жонка такога наварыць
Ня раз мужу піва, так надакучае.
Што ён сваю долю часта праклінае.
А панская-ж жонка?-І та не сьвятая,
Як мужык із хаты, яна запрашае
Дзяцюкоў у хорам, галубіць, частуе,
І мужаву працу на ліха марнуе.
Трэцяя Яначкава, што была убога,
Працавала шчыра у боязьні бога:
Пакорная, ціха. для мужыка верна,
Бяз думы, бяз жоўці, а так міласэрна,
Што як бог дарыў іх у гумне ізбыткам,
У клеці запасам, аборы дабыткам
Усякі кусочак з беднымі дзяліла...

Гэты ідэал пакоры, пабожнасьці і дабрадзейства сам па сабе вельмі няглыбокі, павярхоўны; ён уяўляе сабой тыповыя патрыярхальна-шляхецкія погляды на жанчыну, але