Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

малюнкі сялянскага побыту. Як жывая, напрыклад, устае перад намі вясковая карчма былых часоў, абмаляваная ў "Гапоне"

Шум, крык, гоман у карчме.
Кіпіць сельская дружына.
Піва, мěд, гарэлку пье,
Ажна курыцца чупрына.
Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць;
А ляндарка з ляндаром
Мёд, гарэлку раздаюць.
Хлопцы, дзеўкі, маладзіцы
Ля парога гаманяць,
А старыя чараўніцы
Цішком ля печы сядзяць...
Дрыжаць чупрыны, спадніцы.
Суматоха, што крый бог.
Ад пылу аж пацямнела,
Хохат, лопат, шум ды крык.
Як у гаршку закіпела,
Як на быдла напаў зык.
Той у прысядкі, той выкілкі,
Чупрыны, як шчэць, дрыжаць,
Тая бокам, тая скокам...

Зачэпліваецца часткаю і будзённы побыт прыгонных сялян з іх непамернай паднявольнай працай і зьдзекамі прыганятых:

Вот ночка яшчэ цямненька.
Дошчык, як з сітца, прышыць,
А войт дауным-даўнюсенька
Загад пад вакном крычыць:
Хто пойдзе дровы рубаць.
Хто крупы таўчы і драць,
А хто з цэпам малаціць,
Каму брагу калаціць.
А вось і аканом сам
Прыбег да карчмы на кані,
"Слухай, крычыць, слухай, хам!
У карк шэльмаў тых гані.
Бо як толькі апазьняцца,
То скажы тым гультаëм,
Што і з здароем ня відацца,
Так задам ім нагаем.
А ўжо нечага маніць:
Доўга будзем памятаць.
Калі возьмець драць і біць.
То і з зямлі ня устаць...