Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чарах жонкі, якая магла перавярнуць пеўня ў зайца. Ён, нарэшце, прымае жарты ўсур'ёз і пачынае выдаваць пявунчыка за шарака. Жарт канчаецца смутнай разьвязкай: паны, палічыўшы Зьмітра за п'янага, пачалі абкладаць яго кіямі; наш бядак у горы і свайго пеўня адцураўся. Трэцяе апавяданьне ад асобы Ананія, пад назвай "Стаўроўскія дзяды", у творчасьці Дуніна-Марцінкевіча займае асобнае месца. Яно прадстаўляе сабой экскурс у галіну дагістарычных часоў паганскай пары князя Грамабоя. Апавяданьне распадаецца на дзьве часткі-песьні. У першай песьні перад намі сям'я Данілы; члены гэтай сям'і: другая жонка Данілы Параска, родная дачка яе (Мархва) і падчарыца (Кася). Мачыха ўціскае падчырыцу, якая пакорна церпіць пакуту і атрымлівае, нарэшце, нагароду. У задушны дзень, калі спраўляюцца ў сям'і Данілы дзяды, у хату яго ўваходзяць мітычныя істоты—сабакі князя Боя—Стаўры-Гаўры і прыносяць з сабой два падарункі. Адзін з іх-залаты абраз лады—дастаецца Мархве, другі—жалезны крыжык—Каcі.

Другая песьня поэмы пераносіць нас у палац князя Грамабоя, да якога князь Віт зварачаецца з просьбай аб дапамозе яму ў барацьбе з паганцамі. Грамабой атрымлівае перамогу, пасьля якой радасна спатыкаюць князя. Віт раіць яму жаніцца; уся дружына падтрымлівае гэту раду. Сам лёс цудоўна прыходзіць Грамабою на дапамогу: ён сьніць сон, у якім бачыць дзядка і пекную дзяўчыну з падарункам Стаўраў-Гаўраў. Князь аддае загад адшукаць дзяўчыну з гэтым падарункам. На загад зьяўляецца родная дачка Параскі Мархва, але князь жорстка распраўляецца з ёю, скідаючы яе сам з замкавай гары. Потым зьяўляецца Кася, князь пазнае ў ёй дзяўчыну, якую бачыў у сьне, і бярэ яе сабе за жонку.

Найбольш простым па сюжэту зьяўляецца апавяданьне „Купала". Тут на фоне купальскай ночы рысуецца романічная гісторыя. Паніч-пісар кахае вясковую дзяўчыну Агату, якую гэтак сама любіць хлопец Саўка. Спаткаўшыся з Агатай у купальскую ноч, паніч раіць ёй выйсьці замуж за Саўку, а з ім любіцца і пасьля гэтага, як і раней. Агатка з агідай адкідае гэтую прапанову.

У склад апавяданьньня "Шчароўскія дажынкі" ўваходзіць пролёг, дзе даецца размова пана з войтам Навумам, і два