Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

датар—дробны шляхціц. Адукацыю пісьменьнік спачатку атрымаў у Бабруйскім вучылішчы, якое скончыў у 1826 г., а потым каля двух гадоў, да 1828 г., ён вучыўся на доктара ў Пецярбурзе, але невядома з якіх прычын мэдычнай асьветы ня скончыў і асталяваўся на сталае жыцьцё ў Менску; тут ён працаваў у розных установах (Рымска-каталіцкай консысторыі, гранічным судзе, крымінальнай палаце, зноў ў консысторыі) у якасьці ўрадоўца. У 60-х гадох ён прыдбаў на ўласныя сродкі, набытыя ашчаднасьцю, невялічкі маёнтачак Люцынку каля Менску, дзе памёр 17 сьнежня 1884 г.; пахаваны ў Тупальшчыне, мабыць, недалёка ад Люцынкі.

Біографія Д.-Марцінкевіча, такім чынам, нічога асаблівага не прадстаўляе; яна прыадчыняе нам аднастойнае і шэрае жыцьцё ўрадоўца і дробнага ўласьніка. Але пад казённым мундырам урадоўца царскай Расіі ў грудзёх Д.-Марцінкевіча білася досыць чулае і гуманнае сэрца, спачуваўшае народнаму гору. І гэта спачуваньне ён выявіў у сваёй мастацкай творчасьці.

Пісаў Д.-Марцінкевіч пабеларуску і папольску. Цалком на беларускай мове ім напісаны невялічкія вершаваныя апавяданьні—свайго роду маленькія поэмы: „Гапон" (1854), "Вечарніцы" (1855), "Купальле" (1855), "Шчароўскія дажынкі" (1857). Апроч таго, пяру пісьменьніка належаць і драматычныя творы: двухактовая комэдыя-опэра "Сялянка" (1846), аднаактовы жарт "Пінская шляхта" (1866) і комэдыя "Залёты" (1870).

Як паказваюць даты, творчасьць Д.-Марцінкевіча прыпадае на дзьве эпохі: эпоху існаваньня прыгоннай гаспадаркі і ліквідацыі яе. Адначасна ў гэтай творчасьці як-бы перакрыжоўваюцца дзьве літаратурныя манеры—сантымэнтальная рэалістычная. Асабліва выразна сантымэнталізм Д.-Марцінкевіча выяўлены ў яго вершаваных апавяданьнях, якія прадстаўляюць сабой найбольш каштоўную і паважную частку творчасьці пісьменьніка.

Сюжэты вершаваных апавяданьняў Д.-Марцінкевіча ў сваёй композыцыі вызначаюцца прастатой і нескладанасьцю; у іх пераважаюць мотывы статычныя; дынамічных, узрываючых мотываў мала. У гэтых апавяданьнях разгарнаюцца няхітрыя вясковыя гісторыі, у якіх побыт цесна перапля-