Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

селяніна прадстаюць перад ім у выглядзе толькі нейкіх моральных заганаў. Адсюль вынікае надакучлівы і павярхоўны дыдактызм Чачота. Селяніну, для якога паднявольная праца на пана зрабілася вялікім і цяжкім пракляцьцем, ён робіць дакоры ў гультайстве; таму-ж селяніну, які еў мякіну, фізычна выраджаўся ад галадухі, наш дабрадзей раіць устаўляць у вокны шкло і клапаціцца аб гігіене, не заўважаючы, што паншчына і соцыяльная гігіена гэта былі нясумяшчальныя паняцьці, што толькі дзякуючы бязьлітаснай эксплёатацыі селянін апынуўся на ступені нейкага жывёльнага жыцьця. Гэты дыдактызм, падфарбаваны саладкаватай сантымэнтальнасьцю, сам па сабе такім чынам, зьяўляецца надзвычайна цікавым выражэньнем шляхецкай псыхолëгіі, якая вырасла за умовах прыгонна дваровай культуры. Ён паказвае нам, што нават лепшыя людзі з шляхты таго часу, пры ўсім сваім спагаданьні народнай долі, у першую чаргу ўсё-ткі абслугоўвалі інтарэсы сваёй клясы: там, дзе патрэбны быў востры меч, які-б адразу расьсек заблытаны гордыеў вузел соцыяльных супярэчаньняў, яны выстаўлялі нікчэмныя дзіцячыя дроцікі дыдактызму.

САНТЫМЭНТАЛЬНА-УТОПІЧНАЕ НАРОДНІЦТВА

Найбольш яскравым прадстаўніком сантымэнтальна-утопічнага народна Дунін-Марцінкевіч.

Аб жыцьці пісьменьніка ў нас маюцца толькі схэматычна кароткія біографічныя зьвесткі. Проф. Доўнар-Запольскі[1] сьведчыць, што ў яго была ў рукапісу больш падрабязная біографія поэты, напісаная Аляксандрам Карповічам. Але, як сьведчыць дасьледчык у другім месцы, маскоўская цэнзура ў 1888 г. выкінула з артыкулу яго аб Дуніну-Марцінкевічу біографію поэты і яго портрэт.[2]

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1807 г. у фольварку Панюшковічах, на Бабруйшчыне; бацька яго быў аран-

  1. Исследования и статьи. Т. 1, стар 199.
  2. Там-жа, стар. 175.