Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ёсьць у яго і лучына,
І дроў многа клетак;
Будзе чым варыці кашу
Ўсё лета для дзетак.
Вясна блісьне, ён гной возіць
І ape і cee;
Косіць лугі, сенажаці,
Нім жыта дасьпее.
Хлеб мае і ня ходзіць
Вясною па меркі,
Бо зімою ён ня лыкау
У карчме з кватэркі.

Апроч гэтай прадугледлівай працавітасьці і цьвярозасьці, ідэальны селянін у песьнях Чачота вызначаецца яшчэ рэлігійнасьцю і пакорліва-сыноўскімі адносінамі да пана. Ён

Працуе рад і весел
З мужыцкай долі...
Ён у сьвятой у цэркаўцы,
На таргу бывае;
Бога, пана, сваю хату
І работу знае.

Так Ян Чачот выступае ў сваіх песьнях у яскравай постаці моралістага з абмежаваным панска-шляхецкім сьветапоглядам. Ён любіць, мілых мужычкоў"; у сваім звароце да іх сам сьведчыць аб сьціслай сувязі сваёй з сялянскім людам:

Да і я-ж між вамі ўзрос
Пры бацьку і маці
І мне бог на сьвеце даў
Гора гараваці,
Штобы лепш я вас любіў
І ўмеў спагадаці.

Але панскасьць перашкодзіла яму выявіць гэтую лепшую любоў да селяніна. Чульлівае сэрца дало яму магчымасьць заўважыць сялянскія пакуты, ён балезна адчуваў галоўныя злыдні народнага побыту—беднасьць і цемру. І пры ўсім тым пясьняр ня здужаў падняцца вышэй сваіх вузка-клясавых інтарэсаў: аб істотнай прычыне народных пакут—паншчыне ён не гаворыць нам ні слова; па сутнасьці соцыяльныя беды