Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Больш цікавым зьяўляецца твор "Рабункі мужыкоў"; ён навеяны падзеямі 1812 г. і малюе нам адзін эпізод, які здарыўся, відаць, у часе вайны: калі рускае войска адступіла, то сяляне, з дапамогай францускіх жаўнераў, прагналі паноў і пачалі гаспадарыць у панскім двары. Верш дае нам тыповы малюнак вясковых рабункаў, калі кожны імкнецца захапіць усё, што трапляецца пад руку:

Той браў плацьця на вяроўку,
Чым абшыць жонкі шнуроўку,
Цыны, медзі, сколькі мог,
Чым абліць дуду і рог...
Іншы быдла занімаець,
Другі адзене хапаець,
Іншы толькі есьць і п'ець,
Другі шабляй куры б'ець.

Але ў творы яскрава вызначаецца шляхецкі настрой аўтара, які імкнецца сялянскае паўстаньне супроць паноў прадставіць, як комічную праяву, і ў выяўленьні сялянскай волі бачыць толькі сьмешны і жартаўлівы эпізод:

Як пранцузы вышлі, самі
Мужыкі былі панамі.
І калі так пагулялі,
Раду сабе укладалі.
Першы Мінка сеў за стол,
У куты глядзіць, як сакол,
На крэсьле, дзе сядзеў пан,
Пуза як барабан.
А ногі як разапнець,
Хоць з калёсамі праедзь.

У вусны селяніна далей укладаецца песьня, у якой ідэалізуецца прошласьць і зазначаецца на абядненьне паноў у сучасным, што павялічыла сабой цяжкую долю селяніна. Даная ўстаўка досыць характарная: яна выкрывае нам замілаваньне Баршчэўскага да патрыархальнага ўкладу жыцьця і няпрыхільныя адносіны яго да новых праяў, якія руйнавалі гэтую патрыархальнасьць.

Такім чынам, і ў творчасьці Баршчэўскага таксама, як ў Рыпінскага, выяўляецца значная супярэчнасьць: побач з романтычным замілаваньнем да беларускай народнасьці ў