Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палёў. Амаль кожнае лета пісьменьнік пакідаў сталіцу і пехатой выпраўляўся на Віцебшчыну. Тут ён найбольш жыў у якасьці госьця ў свайго дзядзькі Завальні, які прадстаўляў з сябе тыповага беларускага шляхціца. Вандроўкі і асабліва жыцьцё ў дзядзькі мелі значэньне для літаратурнай чыннасьці Баршчэўскага. Ён спатыкаўся з рознымі людзьмі, старажытцамі, якія апавядалі розныя легенды, гісторыі, паслужыўшыя потым яму, як пісьменьніку, матэрыялам для творчасьці.

З Пецярбургу Баршчэўскі нарэшце пераехаў да Цуднова на Валыні. Там, у графіні Ржэвускай, ён жыў некалькі гадоў да самай сваёй сьмерці (1851 г.).

Пісаў Баршчэўскі папольску і пабеларуску. На польскай мове ім напісаны баляды, апісальныя вершы і зборнік апавяданьняў пад назвай: "Szlachcіc Zawalnіa czylі Bіałorus w fantastycznych opowіadanіach. Petersburg, 1844-1846 г." Гэты зборнік зьяўляецца найбольш паважным творам Баршчэўскага; заключае ён у сабе вялізны шэраг беларускіх легенд, казак, гісторый. Досыць стракаты матэрыял аб'яднаны тут агульнай літаратурнай асадкай; у абрамляючай новэлі аўтар прадстаўляе справу так, што ён жыве ў свайго дзядзькі шляхціца Завальні і спатыкаецца там з рознымі асобамі, якія і праходзяць перад намі са сваімі гісторыямі і апавяданьнямі.

Крытыка ў свой час вельмі высока ставіла гэты твор. Падбярэзкі ў романтычнай фантастыцы зборніку бачыў плынь сапраўднага беларускага гофманізму.[1] Ак. Пыпін дае аб ім стрыманы водзыў, хутчэй адмоўны, чым дадатны. Апавяданьні Баршчэўскага,—кажа ëн,—не прадставяць такіх вартасьцяй, якія здаваліся польскім крытыкам; абмалёўкі побыту ня йдуць глыбока, адносіны да народу застаюцца протэктарскімі, але і няяснымі; няма таго непасрэднага інтарэсу да народу, які быў-бы патрэбны і для мэтаў мастацтва і дыктаваўся-б думкай аб соцыяльным стане народу".[2] Беларуская

  1. У Падбярэзкага, у яго ўступным артыкуле да твору „Szlachcіc Zawalnіa", даецца кароткая характарыстыка польска-беларускай літаратуры і паасобку творчасьці Баршчэўскага. Тут мы чытаем: on (Баршчэўскі) ma lud przed sobą, często z calym urokіem wymysłów z czasów pogańskіch, które on opromіenіa swoіm, ze sіę tak wyraże, bіałoruskіem hofmanіzmem.
  2. Op. cіt., стар. 62.