Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лізму; баляда "Нячысьцік" выяўляе яшчэ больш вузкі панска-шляхецкі дыдактызм у стасунку да селяніна. Але, ня гледзячы на тэндэнцыйнасьць, гэта дзейнасьць, калі разглядаць яе ў гістарычна-літаратурным аспэкце, мае і бязумоўную вартасьць, паколькі яна зьяўляецца продуктам романтычнай зацікаўленасьці галоўнымі адзнакамі беларускай народнасьці.

Яшчэ больш яскрава романтычнае народніцтва выявілася ў творчасьці Баршчэўскага.

Ян Баршчэўскі паходзіць з дробнай шляхты, нарадзіўся ў 1790 г. на Віцебшчыне, у Морачах каля возера Няшчодра. Вучыўся ён у Полацкай езуіцкай колегіі, вучыўся надта добра. Яшчэ вучнем будучы пісьменьнік здабыў сабе рэпутацыю здольнага вершатворцы. Кожны раз у часе летніх вакацый ён прыяжджаў у вёску і тут быў пажаданым госьцем шляхты... Ніводнае вясельле, імяніны і другія таму падобныя сьвяты не абыходзіліся без Баршчэўскага, якога ўсе ахвотна запрашалі да сябе. Ня было кірмашу, на які-б Баршчэўскага не пацягнулі. Уся засьцянковая шляхта любіла Баршчэўскага за мілы, вясёлы характар і за вершыкі, якія ён складаў пры кожнай першай лепшай прыгодзе.[1]

Пасьля сканчэньня школы ў Полацку ў Баршчэўскага было імкненьне працягнуць сваю адукацыю ў Віленскім унівэрсытэце, але акалічнасьці не далі яму магчымасьці зьдзейсьніць гэтае імкненьне і прымусілі яго працаваць у якасьці настаўніка ў багатых дамох. Потым ён пераяжджае ў Пецярбург і паступае на службу у марскае ведамства, але хутка службу кідае і зноў прымаецца за настаўніцкую працу.

Жывучы ў Пецярбурзе, Баршчэўскі заводзіць знаёмства спачатку з Міцкевічам, а потым і з Шэўчэнкам. Можа пад уплывам гэтых знаёмстваў літаратурныя нахілы нашага аўтара, якія выявіліся ўжо ў вучнёўскія гады, яшчэ больш узмацняюцца. Гуртуючы навокал сябе моладзь, ён пачынае выдаваць рочнікі-альманахі. Альманах яго "Nіezabudka", выходзіўшы ад 1840 па 1844 год, складае сабой 4 томы. Але, жывучы ў паўночнай сталіцы, Баршчэўскі ня траціць сваёй сувязі з Беларусьсю. Ад халодных берагоў Нявы яго моцна цягнула пад сень родных лясоў, на шырокія прасторы родных

  1. Ромуальд Земкевіч. Ян Баршчэўскі, першы беларускі пісьменьнік XІX стагодзьдзя, стар. 6.