Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У самым пачатку апісваецца селянін Мікіта, які жыве ў вёсцы.

Таму ўжо сто лет будзе,
Старыя помняць то людзі;
Скажыць вам і Апанас:
Жыў, быў Мікіта ў нас.
На самым канцы сяла,
Там яго хатка была.
Дзяцей ня меў, хоць жанат,
А быў бедзен, не багат.
Багацтва ён усяго
Меў вяпра аднаго;
Да не спажыў і таго...
У мясаед яго ня біў,
На продаж, кажуць, карміў;
І так даждаўся паста.

Фантастычная прыгода, з прычыны якой Мікіта не спажыў свайго вяпра, становіць сабой сюжэтны вузел баляды... У Мікіты была вельмі благая жонка, яна сябравала нават з самім д'яблам. У пост яна забіла вяпрука і нарабіла кілбас, але

Нячысьцік, знаеш, ня спаў:
Таму ўжо так і быць.
Ён іх здумаў скалаціць;
Пабач, што ім зайграў.
Жонку ў каршэль на талерку,
Мікіце ў зубы бутэльку:
Буль, буль, буль, буль, буль, —і вот
Пайшла сівуха у рот...
Бес-жа рад, што іх паймаў
Так гладка ў самы час.
Каб і ня елі кілбас,
Другі загнуў ён кручок:
Цап за мяса дый уцёк.

Мікіціха спаганяе сваю злосьць на чалавеку: пачынае яго лаяць і клясьці, гаворыць, каб ён прапаў. За гэта яна сама прападае: чэрці абклалі хату смалой і падпалілі яе; маемасьць, людзі загінулі.

Калі ў працы "Bіałorus" романтычная настраëвасьць Рыпінскага выяўляецца ў яго шчырым замілаваньні да народнай творчасьці, то у балядзе "Нячысьцік" гэта настраёвасьць знаходзіць сабе некаторы водгук у нахіле да фантастыкі.