Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"на гэтай рознакалёрнай, але у адно зьліваючайся прасторы", знаходзяцца новыя яшчэ ня вызнаныя крыніцы мовы і поэзіі, аб каторых мы яшчэ ня чулі, ня гледзячы на мноства вынаходак. Гэтыя скарбы,—кажа далей ён,—і трэба адшукаць і сабраць—з іх утвараецца сьвятыня чыста нацыянальная, перад ёй паблекнуць чужыя перайманьні, якімі напоўнена яшчэ польская літаратура".[1] Захоплены да такой ступені народнай песьняй, Рыпінскі заклікае вывучаць яе, спадзяецца, што калі-небудзь яна зробіцца крыніцай сапраўднай нацыянальна-польскай музыкі. Аўтар кажа, што ён адным з першых пачаў запісваць народныя песьні і "запісаныя беражна захоўваў у самага сэрца".

Толькі політычныя падзеі, адабраўшы ад яго айчыну, разам з тым пазбавілі яго і гэтага скарбу. Цяпер, знаходзячыся на чужыне, Рыпінскі падае толькі тое, што захавалася ў яго памяці. Ён каротка характарызуе розныя разрады песьняў, падае напамяць адрыўкі з іх, апісвае зьвязаныя з песьнямі народныя абрады (напр., вясельле), танцы, гульні, забаўкі. Апроч народных песьняў. ён падае і некаторыя штучныя вершы ("О, мой божа, веру табе", "Стары Восіп барадаты", макаронічныя творы ды інш.).[2] Аўтар, кажа Пыпін, не заўважае ўнутранай супярэчнасьці ўсёй сваёй кніжкі. Ён з запалам гаворыць аб канечнасьці вывучэньня народнасьці, у даным выпадку, беларускай, чакае тут вынаходкі нацыянальнай сьвятыні, і ў той-жа час прызнае гэту народнасьць толькі як польскую і, уласьціва кажучы, жадае ёй зьнікнуць.[3] Але, ня гледзячы на даную супярэчнасьць, праца Рыпінскага мае для нас каштоўнасьць як адзін з першых помнікаў романтычнай зацікаўленасьці беларускай народнасьцю.

Орыгінальны твор Рыпінскага, баляда "Нячысьцік", ня варты асаблівае ўвагі. Ён прадстаўляе сабой прымітыўнае па форме і па ідэі апавяданьне для народу. Зьмест яго наступны:

  1. Іbіd.. 43.
  2. Зьмест усей кніжкі наступны: Wstep - Dzіal І. Ogolne uwagі.-ІI Spiewy: Relіgіjne; B. Weselne; C. Zalobne; D. Hіstoryczne. Dodatek: B. bіs, Weselne; E. Robocze. F. Ulotne; G. Spіewy nіanek; H. Taneczne. -ІІІ. Tance.--ІV. Gry і Zabawy.-V. Doženkі-VІ. Makaronіsm - VІІ. Poemat.-VІll. Prysłowіa.-ІX. Muzyka.
  3. Іbіd., 44.