Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джаньня, гэта толькі ататараныя маскалі, азіяты. Пісьменьнік з вялікім засмучэньнем прызнае, што "татарскі наплыў маскалёў" зачапіў сваім азіятызмам Беларусь больш, чым якую-небудзь іншую частку Польшчы, але толькі Польшча прасякла ў самую глыб сэрца беларуса, уплыў расійцаў застаўся знадворным і павярхоўным. Самая мова беларуская, на думку аўтара, бліжэй да польскай, чым да расійскай. "Гэтая мова,—кажа ён,—не такая моцная, як у нашых украінцаў, менш ататарана, чым у жыхароў Масквы, ці Казані, не у такой ступені царкоўная, як галіцыйская, але ўсё-такі мае сваю орыгінальную народную пячатку, якая значна аддаляе яе ад усіх тых моваў і гэтым самым усяго больш набліжае яе да польскай"[1]. У Рыпінскага выяўляюцца чыста шляхецкія адносіны да беларускай мовы, як да мовы мужыцкай, "хлопскай". Ён нават просіць прабачэньня ў сваіх чытачоў за тое, што ў яго мову можа часам трапіць які-небудзь нязграбны провінцыялізм. Каб апраўдаць гэты провінцыялізм у сваёй гутарцы, наш аўтар сьпяшаецца паведаміць, што ён гаворыць на польскай мове "глыбокай Беларусі", мове, "якой нас далёка за Дзьвіну, да Вялікіх Лук і Пскова, са зброяй у руках, навучыў калісь Баторый і якую мы да цяперашняга дня старанна захоўваем, як найкаштоўнейшы скарб наш, на самых вачох ворага, у варот яго сталіц, за сто міль ад Варшавы, ня гледзячы на ўплыў скажаючай Масквы, якая залівае нас навокал". Беларускі селянін прадстаўляецца Рыпінскаму як об'ект нястрыманай полёнізацыі; кніжка яго мае наступнае пасьвячэньне: першаму з беларускіх мужыкоў (Kmіotków), які спачатку выўчыцца чытаць, а потым гаварыць і думаць папольску, гэтую маю добрую працу, у знак высокай пашаны і пахвалы, пасьвячаю і для яго друкую".

Але будучы шчырым польскім патрыотам, так высока ставячы польскую культуру, Рыпінскі адначасна выяўляе чыста романтычнае замілаваньне да беларускай народнасьці, яго вельмі цікавіць і беларуская мова, і беларуская народная творчасьць. На яго думку, у Польшчы, якая пашыраецца ад Бальтыцкага мора да Чорнага і ад Салы да варот Смаленску

  1. Іbіd., 43.