Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вэнэра, гэта вясковая красуня; яна любіць прыбрацца і пазабавіць сябе танцамі, у якіх выяўляецца яе зграбнасьць і прыгожасьць, адпавядаючая вясковаму густу:

Во перад люстрам задам меліць
І маслам мажыць валасы
Ды нечым белым твар свой беліць
Вэнера, знаць, дзеля красы...

Далей апісваецца, як яна, узяўшы хустачку,

Пайшла мяцеліцу скакаць,
Прыгожа, стройна цераз меру.
Што аж няможна расказаць.
Чырвона, тоўста, круглаліца
І вочы, як на калясе; Hau
Як жар гарыць яе спадніца,
Істужка уплецена ў касе.

Бах, гэта звычайны вясковы п'яніца, які сп'яну пеў прыпеўкі,

Што аж няможна гаварыць,
Аж засаромеліся дзеўкі,
Так стаў ён брыдка развадзіць.

На ўсім працягу твору мы бачым, такім чынам, характарнае злучэньне элемэнтаў мітолёгіі і вясковага жыцьця з яго побытам і прастацкай псыхолёгіяй.

Пытаньне аб аўтару гэтага твору такое-ж спрэчнае, як і пытаньне аб аўтару "Энэіды навыварат". Адны прыпісвалі яго студэнтам Горы-Горацкай сельска-гаспадарчай акадэміі, другія—Равінскаму; проф. Доўнар-Запольскі і усьлед за ім М. Гарэцкі схіляюцца ў бок прызнаньня за аўтара яго Дуніна-Марцінкевіча, з чым не згаджаецца акад. Карскі: ён зазначае што і па свайму зьместу і галоўнае па стылю "Тарас на Парнасе" зусім не адпавядае агульнаму характару творчасьці Д.-Марцінкевіча. Для нас бясспрэчным здаецца толькі адзін факт: бязумоўна, "Тарас на Парнасе" таксама, як і "Энеіда навыварат", прадстаўляе сабой продукт шляхецкага гумару: і тут выказваюцца панска-гіронічныя адносіны да селяніна; аўтар, староньні глядач народнага побыту, часам наўмысьля падкрэсьлівае прастацкія бакі селяніна, робячы