Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Равінскага пры апісаньні перажываньняў Энэя ў часе буры даецца параўнаньне:

И словно в цётке (лихорадке) ён завыв.

У Осіпава:

Еней, как будто в лихорадке,
Зубами хлопая, дрожал.

Падаўшы гэтыя і некаторыя іншыя, яшчэ больш дробныя паралелі, акад. Карскі робіць асьцярожнае прадпалажэньне, што „прыклады падабенства ў Энэідах Равінскага і Осіпава мабыць не выпадковы". На нашу думку, усё-ж такі гэта падабенства настолькі далёкае, што яно ня можа яшчэ сьведчыць аб уплыве Осіпава на беларускі твор. Для нас бясспрэчным застаецца толькі факт уплыву на нашу "Энэіду" з боку украінскай Энэіды Катлярэўскага.

Цікава адзначыць, што ў беларускай крытыцы "Энэіда называрат" знайшла такую-ж процілежную ацэнку, якую ў свой час знайшоў памянёны украінскі твор. У свой час адны украінскія крытыкі давалі вельмі высокую ацэнку "Энэідзе" Катлярэўскага, другія, наадварот, яе сурова ганіліі. Кастамараў, напр., лічыў "Энэіду" Катлярэўскага за вельмі каштоўны твор, бачачы ў ёй яскравы адбітак народнага побыту ды характараў і захапляючыся яе гумарам і чыстатой мовы. Куліш, у процілежнасьць Кастамараву, дае адмоўную ацэнку тзору Катлярэўскага. На думку крытыка, "ужо самая мысьль напісаць пародыю на мове свайго народу паказвае на адсутнасьць павагі да гэтай мовы", ён знаходзіць тут толькі грубы комізм, які ўсё больш і больш пераходзіць у гвалтоўную карыкатуру[1]. У стасунку да нашай „Энэіды" ў беларускай крытыцы позыцыю Кастамарава займаюць Я. Лёсік і М. Гарэцкі, а позыцыю Куліша — У. Ігнатоўскі.

Я. Лёсік лічыць, што "Энеіда" гэта—маці беларускага пісьменства, яна першая рысуе беларускае жыцьцё такім, якім яно было на Беларусі ў тыя гады... Напісана поэма прыгожа, цікава і чыстай беларускай мовай з усходнімі беларускімі (Магілеўскімі) асаблівасьцямі[2]. М. Гарэцкі таксама вельмі

  1. Петров, Н. И. Очерки истории украинской литературы ХІХ столетия. Киев, 1884, стар. 25-27.
  2. Беларуская "Энэіда навыварат". Вольны сьцяг, 1921 г. № 4 (6), ст. 35.