Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пад знадворнай абалоньню побыту яскрава выяўляюцца ў творы і соцыяльныя ўзаемаадносіны Беларусі ў эпоху прыгоннай гаспадаркі. Дыдона—гэта багатая пані-прыгоньніца. Яна чытае газэты, крычыць пры відзе бедакоў траянцаў, вызначаецца гасьцінвасьцю, характарнай для патрыархальна-дваровай культуры, але з гэтай чуласьцю і гасьціннасьцю ў яе злучаецца і брыдкі дзспотызм прыгоньніцы; сама яна прызнаецца:

Я й так дзесяцкага прыбіла,
Што ён распраўшчыны ня знае
Ды без пашпортаў ўсіх пускае.

Гаспадарчае пачуцьцё ўласнасьці прымушае яе быць на старожы ў адносінах да незнаёмых людзей, яна баіцца зладзеяў, якія могуць пашкодзіць яе гаспадарцы. Юнона таксама — "баба злая, адродзьдзя панскага, ліхая". Энэй, які служыць канторшчыкам,—гэта дробны шляхціц, валацуга; Эоль—панскі войт, які рад выслужыцца перад панамі; дзеля сваіх выгад зганяе ўсіх на паншчыну. Нэптун і Зэўс—заможныя сялянскія гаспадары: яны любяць выпіць, нюхаюць табаку, Нептун, апроч таго, сквапны на грошы. Падарожнікі траянцы як-бы ўвасабляюць сабой бядняцкі слой сялянства; яны забітыя, прыгнечаныя; пры відзе Дыдоны

Як валасьні закапашылісь,
Пластом траянцы павалілісь,
Сячэнь Дыдоне паднясьлі.

З вялікай пакорай яны добраахвотна аддаюць сябе на панскую эксплёатацыю:

О, артыкульная Дыдона!
Ты нас у крэпасьць запішы.
Ў нядзелю роб сабе два згоны, —
Мы робіць будзем да-душы!

Але ва ўмовах паншчыны адна зямляробская праца не магла забясьпечыць гэтых бедакоў: яны прымушаны шукаць дадатковых заработкаў, займаюцца рознымі рамёствамі. Віды гэтых рамёстваў зноў-ткі вельмі характарны для беларускай саматужнай прамысловасьці. Траянцы ў гутарцы з Дыдонай так атэстуюць сябе: