Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачаў ужо нудзіцца сярод бязьмежнай морскай сінявы, але зусім нечакана падарожнікі прыстаюць да Картагі; разглядаючы горад, яны сустракаюцца з Дыдонай і просяць царыцу даць ім прытулак. Разжаленая відам траянцаў і зацікаўленая асобай Энэя, Дыдона аказвае гасьціннасьць, зьяўляецца і сам Энэй, якога так жадалася Дыдоне бачыць. Пачынаецца пачастунак, жарты, забаўкі...

Ня цяжка заўважыць, што сюжэт данага твору запазычаны. Першым літаратурным продкам беларускага твору, як паказвае і самая назва яго, зьяўляецца антычная поэма Вергілія "Энэіда". Гэта поэма, якая мела сваёй мэтай усхваленьне Рымскай імпэрыі, распадаецца на дзьве часткі з 12 песьняў, якія складаюць твор Вергілія, першыя 6 апісваюць вандраваньне Энэя пасьля разбурэньня Троі а іншыя 6—барацьбу яго з рознымі перашкодамі і ворагамі ў Італіі пры заснаваньні новай дзяржавы, на грунце якой узьнік старасьвецкі Рым.

Сюжэту Вергілія аб вандраваньні Энэя асабліва пашанцавала ў сусьветнай літаратуры. У сярэднія вякі ў доўгім шэрагу романаў антычнага цыклю былі вядомы і романы аб Энэю. Асяродкавым моты вам гэтага віду твораў (Roman d'Enêas) быў эпізод каханьня Дыдоны і Энэя. У новыя часы вынікае цэлы шэраг літаратурных пародый на твор Вергілія. Так, яшчэ ў XVІІ сталецьці францускі пісьменьнік Скарон стварае сваю вядомую поэму "Пераапрануты Вергілі" (Vіrgіle travestі). У гэтым творы выкпіваецца гэроічны, узьняты тон антычнай эпопеі; багі і гэроі ставяцца ў сьмешнае становішча, ствараюцца абставіны, не адпавядаючыя сюжэту, высокія асобы гавораць на мове рыначных гандлярак, на жаргоне рабочых і г. д. Аналёгічныя літаратурныя пародыі на твор Вергілія зьяўляюцца і ў славянскіх літаратурах. У 1798 г. была надрукавана "Энеида" на малороссийский язык перелицованная И. Котляревского". Яшчэ раней (у 1791 г.) у расійскай літаратуры зьявілася "Виргилиева Енеида, вывороченная на изнанку, Ник. Осипова". Доўгі шэраг гэтых літаратурных пародый на твор рымскага поэты замыкае сабой беларуская "Энэіда навыварат". Наша жартаўлівая поэма каротка перадае няпоўныя эпізоды толькі першай песьні твору Вергілія: вандраваньне