Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якую сапраўды ўяўлялі сабой гэтыя адносіны, нам падносіцца манерная да прыкрасалодкасьці ідылія, дзе паны ― гэта нібы бацькі родныя, а сяляне―іх дзеці паслухмяныя; нарэшце асабліва выразна гэты шляхецкі дух выказваецца ў старанным і сыстэматычным замоучваньні соцыяльнага пытаньня і ў імкненьні прыкрыць яго мёртвай маскай сухога дыдактызму. Насычаная ў такім аголеным відзе клясава-шляхецкім зьместам беларуская літаратура данае эпохі адначасна носіць на сабе выразную пячатку нацыянальнашляхецкіх інтарэсаў; яна афарбавана ў яскравы колер польскага патрыотызму, Беларусь лічыцца тут толькі польскай провінцыяй.

Але пры ўсёй сваёй ідэолёгічнай вузкасьці, калі разглядаць рэчы ў гістарычнай пэрспэктыве, беларуская літаратура эпохі прыгоннай гаспадаркі мае агромністае гістарычна-культурнае значэньне. Ужо адзін той факт, што шляхта, адчуваючы патрэбу пісаць на „простай" беларускай мове, уводзіла гэтую мову ў кола літаратурнага ўжытку і тым зварачала ёй былое значэньне—ужо самы гэты факт зьяўляецца значным крокам наперад; падругое, у данай літаратуры выяўляецца поцяг да селяніна, імкненьне пазнаць яго быт і жыцьцё. Вось чаму, разглядаючы гэтую літаратуру з нацыянальнага пункту гледжаньня, прыходзіцца расцэньваць яе як выраз, як першую праяву беларускага так званага несьвядомага адраджэньня. У прадстаўнікоў яго няма і званьня акрэсьленай ідэолёгіі па нацыянальнаму пытаньню, а ёсьць проста эмоцыяльны, бесьсьвядомы поцяг да беларускай народнасьці ды імкненьне пазнаць яе галоўныя адзнакі―мову і творчасьць.

Палягаючая зараз нашаму разгляду літаратура мае і некаторую формальна-мастацкую вартасьць, паколькі ў ёй заўважаюцца сьляды розных літаратурных школ, праўда, толькі сьляды, а ня сталыя напрамкі. У гэтых адносінах тут назіраюцца такія наслаеньні: 1) пародыйны клясыцызм, 2) романтычнае народніцтва і 3) сантымэнтальна-утопічнае народніцтва.

Клясыцызм, які зарадзіўся на глебе арыстократычнай Францыі ў XVІІ сталецьці і потым шырокай ракой так званага псэўдо-клясыцызму разьліўся па ўсёй Эўропе, ня мог