Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У другім сваім вядомым вершы "О, краю мой родны", нарысаваўшы трагічны малюнак соцыяльнага заняпаду Беларусі, малюнак гора, якое ў яго часы шырокай хваляй затапляла родныя нівы, Багдановіч ставіць усё тое-ж пытаньне, поўнае безнадзейнасьці і балючага сумненьня ў людзях:

Брацыя! Ці зможам грамадзкае гора?
Брацьця! Ці хваце нам сілы? (175)

Ад гэтага сумнага разладу з рачаіснасьцю М. Багдановіч шукае ратунку ў галіне прошлага і ў галіне мары. У сваіх тэрцынах беларускі поэта яскрава выказвае сваё замілаваньне да мінулага, кажучы:

Ёсьць чары ў забытым, старадаўнім,
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць.
Пажыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным,
Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць,
Мы сквапна цягнемся к старым поэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.(210)

Добра ведаў гэтак сама пясьняр і панаваньне над сабой усямоцнай мары, гэты асобны стан, калі, асабліва пад уплывам сузіраньня блакітнай вышыні неба,

У душы адрасьце пара крыл, —
Узьляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.
Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі,
Там няма ні нуды ні клапот.
Ты―царэвіч цудоўнае казкі.
Гэта хмара―дыван-самалёт.

Нарэшце, элемэнты філёзофскіх разважаньняў гэтак сама выяўлены ў творчасьці Багдановіча. Яго "Вянок", уласьціва кажучы, уяўляе сабой досыць зграбную і цэльную сыстэму думак, дзе адна за другой разбурваюцца ілюзіі чалавечага жыцьця.

3 людзей некаторыя імкнуцца яшчэ знайсьці супакой у рэлігіі, ускладаюць свае надзеі на неба, чакаючы адтуль дапамогі і падтрыманьня. Беларускі пясьняр ускрывае ўсю ілюзорнасьць гэтых надзей у вершы „Ян і маці". Ён дае нам трагічны малюнак: маці моліцца за свайго хворага