Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грунт романтызму, разьвіцьцё рэзлізму ў літаратуры супадае з позітывізмам у філёзофіі.

Філёзофскай асновай імпрэсыянізму, як даводзіць гэта Оскар Вальцэль[1], служыць тэорыя рэлятывізму, якая асабліва была разьвіта аўстрыйскім фізыкам Э. Махам. Для абодвух кірункаў – літаратурнага імпрэсыянізму і філёзофскага рэлятывізму – сталым зьяўляецца толькі ўражаньне, толькі адбітак так званых рэчаў у нашых адчуваньнях. Рэлятывізм і імпрэсыянізм імкнуцца як мага дакладней фіксаваць гэты адбітак – знадворныя ўражаньні, бо імі для гэтых кірункаў вычарпваецца ўсё істнуючае, ніякіх "рэчаў у сабе" пазадзі зьявішчаў няма, як няма ніякіх адвечных ісьцін.

Мы ўжо бачылі, якую пераважную ролю ў поэзіі М. Багдановіча граюць адчуваньні зроку і слуху – але, апроч таго, у сваѐй поэзіі ён адводзіць месца нават адчуваньням ніжэйшых пачуцьцяў. У гэтых адносінах мы знаходзім у яго надта характарны верш "Дзьве сьмерці". Тут рысуецца сьмерць патрыцыя, адчыніўшага сабе жылы, і сьмерць нейкай Івановай, атруціўшайся сінільным квасам. Два такія розныя па абстаноўцы факты злучаюцца тут у вадзін малюнак з прычыны таго, што пылкаму выабражэньню поэты і ў тым і ў другім выпадку прадстаўляецца мігдалёвы горкі пах, як дадатковы аксэсуар самагубства. На гэтым адчуваньні грунтуецца тут ассоцыацыя прадстаўленьняў.

Грунтуючыся выключна на адчуваньнях у сваёй поэзіі, М. Багдановіч і ў сваёй філёзофіі зьяўляецца тыповым рэлятывістым. Не адвечнага шукае, не да адвечнага імкнецца яго душа. Вышэй усяго ён ставіць міг яркага і моцнага ўражаньня. У сваім вершы Палуяну ён гаворыць: У сваім вершы Палуяну ён гаворыць:

Так свабодна, так ярка пражыць –
Лепшай долі няма на зямлі.
Ўсе кругом на мамэнт асьвяціць
I пагаснуць у цёмнай імгле...(171)

У другім месцы ён дае наказ:

Жывеш ня вечна, чалавек, —
Перажыві ў момант век".(188)

  1. Импрессионизм и экспрессионизм. Петербург, 1922