Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паў з багатых крыніц народнай беларускай слоўнасьці. Ён, папершае, выкарыстоўвае вобразы ніжэйшай народнай міталёгіі (лясун, вадзянік, зьмяіны цар, Падвей ды інш.), дае творы ў духу народных легенд ("Страцім-Лебедзь"); адбіваючы народную забабоннасьць, падае узоры замоў ("Ціхі вечар"). Такім чынам, М. Багдановіч ахапляе амаль усе жанры народнай творчасьці. Шырока адгукаецца ён і на творы сусьветнай літаратуры. Ім падаюцца эпіграфы з шматлікіх аўтараў (Дантэ, Буалё, Вэрлэн, Гюго, Сюліл і Прудон, Гэйнэ, Міцкевіч, Фет, Пушкін, Фафанаў ды інш.). Апроч таго, беларускі пясьняр часам у сваіх вершах выяўляе глыбокае разуменьне чужаземных поэтаў. Ён, напрыклад, выказывае замілаваньне да лірыкі Парні (64); трапна схапляе дух творчасьці Анакрэона, характарызуючы яго "мудры і кіпучы" верш у наступных рысах:

Ён у жылах кроу хвалюе,
У ім жыцьцё струёю плешча, вее хмелем ён.
Верш такі, як дар прыроды.
Вінаграднае, густое, цëмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы,—
Але ўсё крапчэй, хмяльняе робіцца яно... (187)

Аб шырыні літаратурнага кругавіду М. Багдановіча сьведчаць таксама і досыць шматлікія яго пераклады твораў сусьветных корыфэяў. У данай перакладнай творчасьці прад. стаўлены літаратуры: антычная (Горацы, Овідзі), нямецкая (Шылер, Гэйнэ), Француская (Арвэр, Верхарн, асабліва Вэрлен), руская (Пушкін, Майкаў, Розэнгэйм), фінская (Рунэбэрг). Прадстаўлены таксама і чужаземны фольклёр, у галіне якога даны розныя насьлядавальныя песьні (скандынаўская, гішпанская, сэрбская, украінская, расійская, пэрсыдзкая, японская).

Рознастайнасьці тэматыкі М. Багдановіча адпавядаюць і рознастайныя формальна-мастацкія прыëмы яго творчасьці. У данай галіне асабліва адзначаюцца юнацкія шуканьні поэты. Ён нібы прабуе розныя тоны і струны сваёй ліры у поэзіі яго перакрыжоўваюцца розныя мастацкія лініі. Папершае, мы сустракаем тут зарысоўкі ў чыста рэалістычным стылі; муза песьняра імкнецца ўвабраць у сябе колёрытныя фарбы наўкольнай рачаіснасьці, ад вострага зроку поэты