Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Правёў ён скібы на ральлі,
Ён рэйкі пралажыў чыгунак,
Заводаў коміны падняў у выш нябес,
А сам даўно сьляпы ад сьлёз
І ўжо забыўся аб ратунак... (70)

Побач з гэткай антытэзай працы і жабрацтва, Багдановіч раскрывае і іншую антытэзу соцыяльна-клясавага парадку; у вершы "3 песьняў беларускага мужыка" ён абмалёўвае вялікую прорву, якая аддзяляе пануючую клясу ад прыгнечанай: замест хлеба багатыя даюць бедным каменьні, з якіх вырастае вялікая сьцяна. І поэта, яшчэ будучы 18-гадовым юнаком[1], ужо глыбока задумляецца над лёсам гэтай сьцяны:

Што-ж будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае? (19)

Падслухоўвае поэта і другую грозную песьню, якая "долю горкую мужыцкую кляне" (3). Нават з гукамі прыроды ён часам злучае прадстаўленьні соцыяльнага характаpy; у гуках васеньняй песьні чуецца яму сум:

Аб радзімай старонцы глухой
Аб долі няшчаснай яе.

Поэта жадае, каб вецер сваімі сьпевамі адбудзіў пачуцьцё сораму ў сэрцах ды імкненьне ісьці на змаганьне з няпраўкадай (29).

Адгукаецца крыху пясьняр і на падзеі імпэрыялістычнай вайны. Ён рысуе нам усю глыбіню гора і трагічнасьць перажываньняў, якія вынікаюць пры паведамленьні аб страце роднага і блізкага чалавека. Чорная рамка ў газэце робіцца "бяздоннай студняй, ушчэрць поўнай гора і сьлёз" (71); у падобных-жа трагічна сумных фарбах рысуюцца і перажываньньні ў сялянскай хаце пры атрыманьні весткі аб новай ахвяры вайны (88); трапна зарысоўвае поэта вобраз Базыля, які канае на полі бойкі, ахоплены ўспамінамі аб роднай краіне (89).

Асобнае месца ў творчасьці Багдановіча займаюць мотывы фольклёрныя і літаратурныя. Поэта шырокай рукой чэр-

  1. Верш "3 песьняў беларускага мужыка" напісаны ў 1909 г.