Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзён, яму хочацца ў сучасным перабудаваць жыцьцё на іншых падставах, ён надта захоплены працай сёнешняга дня, каб марыць аб далёкім ідэале будучыны.

У творах з нацыянальным і соцыяльным зьместам выяўляецца постаць Алеся Гаруна, як змагальніка за грамадзкі дабрабыт. У іншых творах выяўляецца другая постаць яго ― філёзофа і эстэта. Эстэтызм, праўда, у Алеся Гаруна знайшоў сабе некаторае выражэньне ў абаснаваньнях нацыянальнай проблемы, але там ён выяўляецца выпадкова і эпізодычна. Больш стала ён знайшоў сабе выражэньне ў лірыцы індывідуальных перажываньняў, якую можна падзяліць на лірыку філëзофскага задуменьня і лірыку эмоцыяльную. У лірыцы філёзофскай выступае глыбокая рэфлексыя, задумёнасьць поэты. Ён задумляецца над галоўнымі пытаньнямі ды проблемамі чалавечага жыцьця. "Нашто пачаўся я ад бога, чалавек? Нашто, скажы мне, ты жывеш і з думкамі якімі?"―такія і падобныя да іх пытаньні не даюць песьняру супакою. Напружна ён шукае адказу на гэтыя пытаньні і ў шуканьні знаходзіць сваяасаблівую асалоду. Для яго вышэйшае на сьвеце гэта―думкі; яны для поэты каштоўныя дыямэнты:

Думкі-дыямэнты, краскі жыцьця!
Песьні―вас гэтак люблю,
З вамі салодкіх гадзін забыцьця
Часам і я пазнаю.
Жыцьцё-няволя у чужой старане,
Працы надмернай яром
Зараз зьнікаюць, бы ў госьці ка мне
Вы паказаліся ў дом.

Як і ўсе асобы, што жывуць напружным унутраным жыцьцём, Алесь Гарун асабліва любіць самоту, калі можна аддавацца думкам — гэтым дыямэнтам жыцьця; ён складае цэлыя літаніі адзіноце.

Напружная праца мысьлі давала поэце вышэйшую acaлоду, але часам яна несла з сабой і пякельныя мукі; з вуснаў поэты зрываецца тады горкае прызнаньне; ён кажа: "няма пакуты, дзе няма пазнаньня". Часам поэта як-бы захапляецца гэтым жыцьцём бяз трывог, бяз шуканьняў: