Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вершы "Жабрачка" перадана сумная гісторыя вясковай жанчыны, якая калісь была пекнай дзяўчынай, потым зрабілася гаспадыняй шчасьлівай маткай, але шчасьце разбурылі розныя прыгоды: здарыўся пажар, памёр чалавек, сын пашоў на заробкі ў Сібір і там загінуў, дачка захварэла і памерла. Уласьціва кажучы, гэта награмаджэньне жахаў накшталт твораў Андрэева. Тут хутчэй не соцыяльныя мотывы, а мотывы бязьлітаснага лёсу, які так зьдзекуецца над чалавекам.

Выразна соцыяльныя мотывы выступаюць у вершы "Муляру", які мае ў сабе заклік да будаўнічай працы і крыху нагадвае вядомы твор Валерыя Брусава „Каменщик". Яшчэ выразьней гэты заклік выступае ў вершы "Эх, сягоньня, ў гэту ночку", дзе поэта гаворыць:

Гэй, хто ёсьць тут! Люд галодны,
Люд пакутны! Да мяне!
Станьма, брацьця, у шых паходны ―
Наша гора праміне...
Ўстануць, рушаць: "Прэч з дароrі!
Хто нам хоча заступіць?
Мы пайшлі, мы люд убогі,
Ўсё узяць, ці ўсё згубіць".

Вось галоўныя соцыяльныя мотывы ў творах Алеся Гаруна. Мы бачым тут спагаданьне народнай долі, заклік да барацьбы і будаўнічай працы. Але ў вершах яго мы нідзе не знаходзім выяўленьня соцыялістычнай ідэолёгіі; пад тымі заклікамі, што робіць Алесь Гарун, мог-бы падпісацца хоць-які дэмократ лібэральнага кірунку. Вольнасьць, братэрства, будаўнічая праца,―усё гэта агульныя месцы; нідзе ў Алеся Гаруна мы не знаходзім спэцыфічных адзнак соцыялістычнай ідзолёгіі―мотываў скасаваньня прыватнай маемасьці, клясавай барацьбы, насьпяваньня залатога веку ў будучым. Гэтыя мотывы характарны для сучаснай пролетарскай поэзіі. Алеся Гарун―сын рабочага, партыйны дзеяч―не выяўляе іх у сваёй поэзіі. Сам поэта нібы дае адказ на пытаньне, чаму ў яго творчасьці адсутнічаюць мотывы будучыны. У сваім вершы "Поэту" ён выражае сваю веру ў прогрэс, у палепшаньне жыцьця, але яго чулае сэрца сьціскаецца ад крыўды нашых