Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

запісацца ў сяляне і разам з тым права жыць па ўсёй Сібіры. У працягу 1914 году ён быў вадалівам на Лене, даплываў нават да Іркуцку. З 1915 г. ён меў месца на копнях Бадайба, і тут застала яго і рэволюцыя. Рэволюцыя абудзіла ў ім актыўнасьць; за часы Керанскага ён працуе ў якасьці ўпаўнаважанага па абароне працы ў Ленскай золатапрамысловай акрузе і, нарэшце, 22 верасьня 1917 году прыяжджае ў свой родны Менск.

У працягу 9 гадоў разлучаны з айчынай, Алесь Гарун зараз з захапленьнем аддаецца працы на роднай глебе, ня лічачыся са сваім здароўем. А гэта здароўе было ўжо моцна падарвана цяжкімі ўмовамі жыцьця. М. Гарэцкі сьведчыць, што Алесь Гарун вярнуўся з Сібіры худы, зжаўцеўшы, заўсёды з далікатна палахлівым поглядам і нейкай дакорнай маўклівасьцю, але пясьняр ня дбае аб сабе і з галавой уваходзіць у рэволюцыйную працу. Ён бярэ ўдзел у бежанскім беларускім зьезьдзе ў Маскве, у зьезьдзе народаў Кіеве і г. д. Побач вядзецца ім праца ў розных інстытуцыях Менску; адначасна ён разгарнае шырокую чыннасьць і ў друку: ім рэдагуецца "Беларускі Шлях"; прымае ўдзел ён у „Вольнай Беларусі". Пры Савецкай уладзе Алесь Гарун служыць у камісарыяце соцыяльнага забесьпячэньня. У часе польскай окупацыі, ён зьяўляецца старшынёю нацыянальнага камітэту, але потым пераходзіць у вайсковую беларускую організацыю. Нацыяналізм, такім чынам, штурхнуў Гаруна на памылковы шлях супрацоўніцтва з урадам окупантаў[1].

Вымушаны знадворнымі акалічнасьцямі, Алесь Гарун выяжджае з Менску з палякамі і на чужыне ў далёкім Кракаве ў 1920 г. памірае; пахаваны ён на вайсковых могілках.

Гэтыя біографічныя асадкі — толькі знадворная абалонка Алеся Гаруна. За гэтай абалонкай захоўвалася моцная індывідуальнасьць, жыўшая сваім напружаным жыцьцём, якое пачало раскрывацца надта рана. Надта рана, яшчэ ў дзяцінстве, выявілася ў Алеся Гаруна імкненьне пісаць вершы; гэтыя дзіцячыя вершы вызначаліся пераважна гумарыстычна вясёлым характарам. З уваходам у партыю муза поэты робіцца больш сур'ёзнай і сталай. З беларускім друкаваным словам

  1. Больш падрабязна гл. пра гэта артыкул Шукевіча-Трацьцякова "Сьляпая любоў загубіла. Выпісы з беларускае літаратуры". Менск, 1923 г. стар. 70-72.