Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лішні год выключна па недаросласьці. Скончыўшы школу 1897 г., ён у 1899 г. пачаў хадзіць у рамесьніцкае вучылішча, у якім 3 гады вучыўся на дрэваапрацоўчым аддзяленьні.

Гарадзкі жыхар, Алесь Гарун рана знаёміцца з вёскай: вакацыі ён праводзіў у цёткі, займаючыся звычайнай земляробскай працай. Можа ўжо тут раскрылася яго душа для ўспрыманьня хараства прыроды; можа ўжо тут запалі ў яго сэрца абразкі роднай дзейснасьці, — запалі моцна і зьвязалі яго непарыўнай і моцнай сувязьзю з роднай краінай.

Ужо ў 16 год, пасьля сканчэньня рамесьніцкай школы, пачалося для Алеся Гаруна змаганьне за кавалак хлеба: ён працуе ў якасьці столяра ў розных майстэрнях; 5 год прайшло за гэтай працай.

1907 год— фатальны год у жыцьці Алеся Гаруна... Сын рабочага, зазнаўшы з маленства гора, ён рана пачаў адчуваць соцыяльную крыўду, рана выявілася ў яго імкненьне пазбыцца гэтай крыўды і стаць на шлях актыўнай барацьбы. У 1904 Алесь Гарун уваходзіць у партыю соцыялістых-рэволюцыянэраў: у якасьці партыйца ён выяўляе актыўнасьць і займаецца пропагандай сярод вучнёўскай моладзі і гарадзкіх рабочых, рэдка выходзячы на вёску. Сам яшчэ юнак, ён з посьпехам працуе сярод вучнёўскай моладзі, організуе гэту моладзь у гурткі і займаецца друкаваньнем нелегальнай літаратуры. За рэволюцыйнай працай Алеся Гаруна арыштоўваюць, і ён адбывае адсідку спачатку ў Менскім вастрозе, а потым у Вільні. У 1908 г. яго засуджваюць на катаргу, але потым замяняюць катаргу ссылкай у Керанскі павет Іркуцкай губэрні.

Чалавек з багатымі здольнасьцямі, з мяккай і поэтычнай душой, шырака раскрытай для ўспрыманьня хараства, закінуты быў, такім чынам, у глуш Сібірскай тайгі, засуджан на жыцьцё сярод напоўдзікіх чалдонаў. Жыў Алесь Гарун спачатку ў сяле Макараўскім (71 вярста ад павятовага гораду і 991 — ад губэрскага), а потым у вёсцы Крывая Лука (18 вёрст ад Макараўску), займаючыся плотніцкім і сталярным рамяством. Цэлых два гады прайшлі ў глушы. У 1911 годзе ён паступіў на параходзтва Глотавых ля Керанску. Тры гады працаваў ён тут. Вясна ў 1914 г. прынесла Алесю Гаруну маленькую палёгку. Паводле маніфэсту, яму дана было права