Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

"Сакатушка* і „Што сказаў певень" — прадстаўляюць сабой сатыры на жанок. "Сакатушка" выкпівае жанчын, якія замест таго, каб займацца гаспадаркай і дзецьмі, шукаюць забаўкаў на старане... Сакатушка прымушае пеўня выседжваць на яйках куранят, а сама "памчалася на суседнія гароды". Вынікі атрымаліся сумныя. Певень адубеў... "А сакатушкі як німа, так німа. Што з ёй стала? Мо ястраб задзёр? Мо дзе заблудзіла? Moʻ... э... э, ды хто там згадае гэтых сакатушак?.." Такім гіронічна безнадзейным пытаньнем канчаецца гэтае апавяданьне, якое абмяжоўвае жыцьцё жанчыны толькі вузкай сфэрай хатияга вогнішча.

„Што сказаў певень" прадстаўляе сабой сатыру на жаночую цікавасьць: жанчына тут згаджаецца на сьмерць свайго чалавека, каб толькі даведацца ад яго пра сакрэт. "Награда" распрацоўвае хадзячае прадстаўленьне аб тым, што нагарода даецца не па заслугах, але у залежнасьці ад соцыяльнага стану.

З гэтай катэгорыі моральна-наўчальных апавяданьняў лепшым бясспрэчна зьяўляецца апавяданьне "Рабы". Яно прадстаўляе сабой сатыру на нікчэмных людзей, якія скарысталі жыцьцё толькі на ўласныя асалоды, якія, не зрабіўшы благога, не пакідаюць пасьля сабе нічога і добрага. У "Боскай Комедыі" Дантэ такіх людзей ня прымае ні пекла, ні рай; суровы італьлянскі поэта малюе такіх людзей, як нікчэмны зброд, што ўвесь час ганяецца за сьцягам, якога ня мелі мізэрныя людзі ў сваім жыцьці. Наш беларускі пісьменьнік сатырычна прадстаўляе такіх людзей у агідным вобразе адкормленага тлустага парсюка. У добрым хляве Рабы смачна еў, смачна спаў, апроч фізычных асалодаў, цэнячы яшчэ высока супакой... Гневаўся "Рабы" і на падрастаючую моладзь падсьвінакаў: Лётаюць, пішчаць, крычаць, дурэюць, — ліха ведае чаго. От, сядзелі-б, як сядзіць ён, спакойна, важна і не перашкаджалі-б іншым драмаць". У такім жыцьці няпрыкметна падкралася і сьмерць... "Стараўся цяпер Рабы ўспомніць, што ён праз час гэтага жыцьця добрага і благога. Благога? Ці-ж ён каму зрабіў што благое? Не — гэтага ня мог Рабы аб сабе сказаць. А добрага? Добрага-што-ж.?? Сьпяшаўся, слабеючы ўжо, успомніць бядак. Ага: праз усё сваё жыцьцё нікому благога нічога не зрабіў,