Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вясёлага жарту яны выкпівалі заганы царскага рэжыму, праводзілі думку, што служкі яго апусьціліся ніжэй жывёльнага стану.

Цесна зьвязаная з соцыяльна-політычнымі абставінамі сваёй эпохі, творчасьць Ядвігіна Ш. мала адгукалася на нацыянальны беларускі рух. Сам адраджэнец, беларускі пісьменьнік не выяўляе адраджэнцкіх нацыянальных мотываў, якімі так багата творчасьць яго сучасьнікаў-нашаніўцаў: ён, відаць, лічыў справу беларускага культурна-нацыянальнага адраджэньня настолькі басспрэчнай, што, на яго думку, ня варта было ўзгрунтоўваць яе ў поэзіі; магчыма, што ён проста не хацеў паўтарацца ў даных адносінах, шукаючы больш самастойных тэм, пераважна псыхолёгічнага і агульналюдзкога характару.

Некаторыя намёкі на нацыянальныя мотывы можна заўважыць толькі ў алегорычным апавяданьні "Гадунец“. Праўда, гэты твор можна трактаваць у моральнай роўніцы, як раскрываючы тэму людзкой няўдзячнасьці, але магчыма і іншая трактоўка ў роўніцы нацыянальнай.

Каля крыжавых дарог, гаворыцца ў апавяданьні, разрасьліся кусьцікі. Дрэнна жылося кусьцікам: "гулялі ветры лютыя і абрывалі лісточкі з іх; праляталі навальніцы страшэнныя і крышылі галінкі іх; каціліся паводкі глыбокія і падмывалі карэньчыкі ім". Параіўшыся паміж сабою, кусьцікі парашылі ўзгадаваць вялізарнае дрэва, якое-б бараніла іх ад вятроў, навальніц і паводак. І сапраўды яны ўзгадавалі паміж сябе вялікае дрэва, але надзеі кусьцікаў на лепшае жыцьцё ня зьдзейсьніліся. Тоўстыя карэньні, вялікія галіны, густыя лісты баранілі іх ад ворагаў: паводак, навальніц, ветраў, але гадунец гэты закрыў ім і... сонца... І пагінулі кусьцікі".

У даным творы магчыма заўважыць свайго роду філëзофію гісторыі беларускага народу. Па агульнаму прыёму творчасьці ён мае пэўную сувязь з творам "Хмаркі" Багушэвіча. Там хмаркі бяруцца, як інакш сказальны вобраз беларускага народу, які страціў сваю нацыянальную сьвядомасьць. Такім алегорычным вобразам беларускага народу зьяўляюцца кусьцікі, але вобразам з іншым сэнсам. Гістарычным лёсам і беларускі народ, падобна да гэтых кусьцікаў, кінуты быў на крыжовыя дарогі, якія злучаюць Захад