Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

за што атрымлівае рубель грошай і абяцаньне мець каня ў „падарунак". Пры ўсёй сваёй нядбаласьці і Сьцёпка перажывае мукі сумленьня пасьля свайго ўчынку. Пасьля доказу ноч выдалася Сьцёпку бясконца доўгая. "Чаго ніколі даўней ня бывала, кідаўся Сьцёпка, як у гарачцы: то крычаў, каб каня яму запрагалі, то клікаў Юрку і Кастуся, то будзіў жонку, дапытваючыся, ці ня чула, як сабакі брахалі і званочкі зьвінелі, і ледзь над раніцай крыху супакоіўся. Назаўтрае, праз увесь дзень, ня вышаў, як даўней бывала, на вуліцу, словам ні да кога не адазваўся, толькі яшчэ больш згорбіўся, яшчэ ніжэй апусьціў галаву ўніз, нібы баяўся, каб не заглянуў яму хто ў вочы". Асабліва моцна адчувае сябе Сьцëпка злачынцам пасьля таго, як выявіліся вынікі яго ўчынку, і ў вёску наехала поліцыя з вобыскам уначы. "Твар Сьцёпкі зьбялела, рукі і ногі так сталі калаціцца, што ледзь падняўся, ледзь дайшоў да лучыны. Вырваў яе з лучніка, кінуў вобземлю, затаптаў і, асунуўшыся на лаву, цяжка дыхаючы, стаў прыслухоўвацца". Але гэтыя мукі сумленьня ня доўга, відаць, трывожылі Сьцяпана: праз тыдзень-другі ён пайшоў у горад за абяцаным яму канём. Жартаўлівай прыгодай вымушанага зладзейства канчаецца гэта глыбока сумная гісторыя, якая раскрывае нам уплыў ненормальных політычна-соцыяльных абставін на нясталыя элементы вёскі.

У апавяданьні "Зарабляюць" даецца малюнак моральнай сьмерці пад уплывам выключна прычын об'ектыўных— ненормальных умоў жыцьця; у апавяданьні "Зарабіў" гэта сьмерць ёсьць вынік ня толькі об'ектыўных умоў, але і суб'ектыўных—уласнай нядбаласьці і гультайства. Адсюль рознасьць настрояў аўтара. У першым выпадку адчуваецца ціхі смутак, яго спачуваньне няшчаснай ахвяры акалічнасьцяй; у другім выпадку праглядае ўжо горкая іронія над прастаком, які замест каня за сваю паслугу поліцыі зарабіў сабе турму.

У трох разгледжаных творах пераважае элемэнт соцыяльна-бытавы; псыхолёгічныя мотывы прыўходзяць сюды эпізодычна, напр., у абмалёўцы успамінаў Тамашыхі, пакутаў сумленьня Ганулі, Сьцёпкі, бяспрытульнага маленства з яго патрэбай матчыных ласк і г. д. Наадварот, у апавяданьнях „Шчасьлівая", "Цырк", "З бальнічнага жыцьця" на пер-