Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тару і апавяданьні сур'ёзна-ідэёвыя з глыбокім соцыяльна-бытавым і псыхолëгічным зьместам.

Апавяданьні першага роду большаю часткаю прадстаўляюць сабой апрацоўку хадзячых вандроўных анэкдотаў, у якіх мішэньню сьмеху зьяўляецца наіўнасьць і прыдуркаватасьць селяніна. Простадушны герой тут робіцца ахвярай гарадзкіх ашуканцаў: жадаючы ўпэўніць іх, што ў яго на назе пяць, а ня шэсьць пальцаў, ён траціць чужыя боты („Пазыка"). У другім выпадку селянін паддаецца на вудачку пана, які, каб пасьмяяцца з яго, адзін раз, едучы з ім па чыгунцы, паказвае яму "маленькае месца ў уборнай, нібыта адпавядаючае, маленькаму білеціку" наіўнага пасажыра ("З маленькім білецікам"). Сяляне аказваюцца тут настолькі прыдуркаватымі, што яны нават ня могуць адрозьніць чалавека ад жывёлы ("Заморскі зьвер“, „Вучоны бык").

Зазначаныя апавяданьні трымаюцца старой літаратурнай традыцыі. Яшчэ ў старажытных грэкаў існавалі сьмяхотныя баечкі аб глупстве абдэрытаў; у расійцаў прадметам жартаў і кпінаў было Пашахоньне з яго прыдуркаватымі насельнікамі, якія здольны рэшатам насіць кісель, цягнуць карову на дах замест таго, каб адтуль сарваць траву і г. д.

У беларускай літаратуры яшчэ ў XVІІ і XVІІІ сталецьцях селянін аддаваўся на кпіны ў інтэрмэдыях польскай школьнай драмы: ён выводзіцца тут на сцэну выключна з мэтай пасьмяшыць і пазабавіць паноў сваёй „мужыцкай" мовай і культурнай адсталасьцю. У XІX в. гэта шляхецкая традыцыя кпінаў з селяніна выплывае зноў у нашым пародыйным клясыцызьме і часткаю ў творчасьці Дуніна-Марцінкевіча, у яго апавяданьнях пра дурнога Зьміцера... і ў Баршчэўскага („Рабункі мужыкоў"). У найноўшыя часы яна асабліва моцна ажывае ў творчасьці Ядвігіна Ш. У яго гуморыстычных апавяданьнях, як мы бачылі, об'ектам жартаў зьяўляецца простадушны селянін; комічныя здарэньні вынікаюць тут на падставе наіўнай даверчывай псыхікі селяніна. Самі па сабе гэтыя апавяданьні ня маюць асаблівай ідэёвай і мастацкай вартасьці, але і ў іх можна заўважыць адну сытуацыю, характарную для творчасьці пісьменьніка наогул. У гуморыстычных апавяданьнях Ядвігіна Ш. большаю часткаю праціставяцца людзі гораду і людзі вёскі. Першыя — гэта