Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жыцьця: сядзеў спачатку ў Бутырскай турме, а потым у Петрапаўлаўскай крэпасьці.

Вызвалены з крэпасьці, Антон Лявіцкі не працягваў далей сваёй мэдычнай асьветы, а заняўся фармацыяй; здаў экзамен на аптэкарскага практыканта і паступіў на практыку ў адну з маскоўскіх аптэк. Атрымаўшы потым годнасьць памоцніка провізара, ён служыць ужо на Беларусі, працуючы ў аптэцы мястэчка Радашковічы, якое знаходзіцца недалёка ад хвальварка Лявіцкіх, дзе тады жыла заўдавеўшая ўжо маці пісьменьніка. З прычыны слабога здароўя, прымушаны кінуць службу ў аптэцы, ён потым служыць у Радашковіцкай хаўруснай краме. Адначасна ён шмат аддае сіл і літаратурнай дзейнасьці.

Яшчэ ў студэнцкія тады ім быў зроблены вядомы пераклад на беларускую мову апавяданьня Гаршына "Сыгнал". З цягам часу літаратурная праца яго значна разгарнулася. Ён пісаў вершы, апавяданьні вершам і асабліва прозай; большая частка гэтых літаратурных твораў і дагэтуль яшчэ ня бачыла друку. Часьць літаратуных твораў таго часу, — сьведчыць В. Лёсік, — нябожчык хацеў перарабіць, часьць іх лічыў ня вартымı ўвагі і дзеля таго ня меў іх нават запісаных"

У 1897 г. Ядвігін Ш. з сям'ёй пераехаў у свой хвальварак, дзе заняўся сельскай гаспадаркай, асабліва садоўніцтвам. У 1903 г. ён пераехаў у Вільню і супрацоўнічаў у Віленскіх расійскіх газэтах. Пераехаўшы праз год з Вільні да хаты, ён робіцца супрацоўнікам Менскіх расійскіх газэт ("Белорусский Вестник"), прымае ўдзел адначасна і ý Віленскім польскім тыднёвіку "Zorza Wіlenska".

Рэволюцыя 1905-1906 г. ўжо стала зьвязвае Ядвігіна Ш. з беларускім нацыянальным рухам. Кругабег з 1906 г. па 1914 г. зьяўляецца найбольш плённым у літаратурнай працы пісьменьніка: ён супрацоўнічае ў „Нашай Ніве", пасылаючы свае матэрыялы з хаты або спэцыяльна прыяджаючы з гэтай мэтай у Вільню: там-жа ён потым вёў і гаспадарчы месячнік „Саху", а праз пэўны час быў фактычным рэдактарам газэты "Bіelarus". За даны пэрыод ім напісана шмат апавяданьняў, сельска-гаспадарчых артыкулаў і брошур. У гэты ж час вышлі яго тры кніжкі: поэма "Дзед Завала"