Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паў шкілет пышнага хараства. Байка таяла ў тумані". У душы героіні пякельная мука. Яна "ішла і хісталася, ставала, глядзела расшыранымі вачыма ў немату ночы і пытала: ... А мне? ...а я? А маё дзе месца ў жыцьцю? Ламала рукі, а з памятых губ рвалася ні то пытаньне, ні то пракляцьце: ось і сьвет, хвалёны вялікім, прасторным, а мне некуды дзецца на ëм, забыцца...". Ня досыць рэльефна выяўлены мотывы гэтай роспачы; мы ведаем жаданьне ўбачыць яго, сказаць усё, усё; героіню ахапляюць успаміны аб мінулым. "Мілыя, бяз конца багатыя мінуты сьмяяліся да яе, ласкаліся вясьнянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаны мозг. Перажыты рай ставаў цяперашнім". Але ўсё гэта ў мінулым. На зьмену ўспамінам "зноў праўда вужак з дзікім рогатам прыступіла да ахвяры". У апавяданьні абмалёвана, такім чынам, паступовае нарастаньне адчаю ў душы „лішняй", якое заканчваецца катастрофай. "На заўтра па сіняй рацэ плыў труп; у спакойных яго вачох іграла сонейка. Сьледам за ім быстра надбягала рэха тужлівай песьні плытніка. Гнаў дубы, сьпяваў і думаў, што там у хаце мілай сумна... А на дне русалкам-сёстрам нова госьця былі складала".

Калі паданае апавяданьне зьяўляецца выключна псыхолëгічным па свайму характару, то у творы "Зялёнка" таксама, як і ў першым апавяданьні "Асеньнıя лісты", мы зноў бачым злучэньне быту і псыхолёгіі. Тут даны абразкі з жыцьця студэнцтва і на фоне побыту выяўлены перажываньні курсісткі Зялёнкі, якая стаіць у цэнтры апавяданьня. Яна хварэе на сухоты, вызначаецца душэўнай замкнёнасьцю, скрытнасьцю; знаходзіцца ўвесь час у цяжкім задуменьні. Пераважаюць у яе сумныя васеньнія настроі. Побач з псыхолëгічнымі накідамі досыць колёрытна паказаны побыт студэнцтва; прадстаўлены гэтыя прыяцельскія сходы, вечарынкі па суботах у Зялёнкі. Добра схоплена тут надворнае імкненьне да вясёласьці побач з унутранымі трывожнымі думкамі аб лёсе прыяцелькі: "п'юць гарбату, сьмяюцца, але сьмех нейкі недасьмеены; гоман недагамонены". Некалькімі штрыхамі мастацкага пэндзля тут добра акрэсьлены характары студэнтаў. Перад намі выступаюць украінец Хведарчук, эмоцыянальная натура, які любіць пад акомпанімэнт бандуры сьпяваць: "Ах мамко, мамко, нашто мене народила", так