Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЭПОХА ПРЫГОННАЙ ГАСПАДАРКІ

АСНОЎНЫЯ СОЦЫЯЛЬНА-ЭКОНОМІЧНЫЯ, КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНЫЯ і ФОРМАЛЬНА-МАСТАЦКІЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЭПОХІ ПРЫГОННАЙ ГАСПАДАРКІ.

У канцы XVII в. Беларусь, пасьля разьдзелаў Рэчы Посполітай, увайшла ў склад Расійскай імпэрыі; з аднаго хворага організму яна трапіла ў склад другога, ня больш здаровага.

Жыцьцё Польшчы перад стратай ёю політычнай самастойнасьці характарызуецца паступовым гаспадарчым заняпадам. Невялічкая група магнатаў фактычна ўладала дзяржавай. Пад гэтаю групаю стаяла шматлікая кляса радавой, дробнай шляхты, якая ганарылася сваімі правамі і прывілеямі, сваёй констытуцыйнай роўнасьцю з магнатамі, але фактычна знаходзілася ў поўнай залежнасьці ад іх. Ненормальныя соцыяльныя адносіны ўсім сваім цяжарам клаліся на плечы сялянства і гарадзкіх рамесьнікаў. „Аб‘ядненьне сялянства, якое выражалася ў зьмяншэньні надзелаў ворнае зямлі, павялічэньні бясконных і бескароўных двароў, у зьяўленьні досыць шматлікай клясы сельскіх батракоў,—вось такі досыць смутны малюнак, які ўвогуле назіраецца на Беларусі к канцу політычнай свабоды Рэчы Посполітай“.[1]

Расія ў гэты момант таксама ўяўляла з сябе хворы організм. Сельская гаспадарка, складаўшая сабою грунт экономікі імпэрыі, трымалася выключна на паднявольнай працы прыгоннага „нявольніка“; прыбытковасьць такой гаспадаркі ўсё больш і больш падала, наладзіць яе на капіталістычны спосаб ня было магчымасьці. Пры панаваньні натуральнай

  1. Проф. М. Довнар-Запольский—„Народное хозяйство Белоруссии 1861—1914“. Минск, 1926, стар, 1.