Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

турна-асьветную дзейнасьць, але і гэтай дзейнасьці яна аддаецца з вялікай напружнасьцю волі і вялікім захапленьнем; мы бачылі, што, нават перажываючы асабістае гора, яна не пакідае сваёй працы сярод сялян.

У галіне мастацкай помнікам рэволюцыйнага пафосу Цёткі зьяўляецца яе невялічкі зборнічак вершаў „Хрэст на свабоду"; зборнічак выйшаў 1906 г., у ім адбіваюцца падзеі першай рэволюцыі. Уздым і спад рэволюцыйнай хвалі знайшлі сабе тут досыць сакавітую абмалёўку, якая абагрэта шчырым рэволюцыйным запалам. У імпэце гэтага запалу поэтэса часам дасягае вялікай мастацкай вобразнасьці. Лепшым у даным стасунку, бясспрэчна, зьяўляецца тут верш "Мора“, дзе ў выглядзе разбушаванай морскай стыхіі накідаецца агульна-сынтэтычны малюнак народнай рэволюцыі:

Не такое цяпер мора,
Не такі у хвілях шум:
Цяпер бурна, страшна мора
Хвіля поўна дзікіх дум.
Мора углям цяпер стала.
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.
Мора злуе, крэпнуць хвілі,
З дзікім шумам бераг рвуць;
Гром грыміць кругом у мілі.
З мора брызгі ў неба б'юць...

У гэтым вершы добра схоплены характар першай рэволюцыі. Сапраўды, разбушаваная народная стыхія ў 1905 г. была падобна да морскай стыхіі; здавалася, усе перашкоды магло здолець гэтае народнае мора, горы і скалы былі яму ніпачом; зроблены быў закід вышэйшым сілам: "аж дрыжыць нябесны трон", паводле слоў Цёткі. Такая атмосфэра барацьбы зьяўляецца роднай для поэтэсы; яна кажа:

Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасьць,
Ў таком толькі грэцца,
Ў таком баю толькі пасьць.

Высокі ўздым рэволюцыйнай хвалі магчымы пры ўмове адзінства і солідарнасьці народных мас; абрысоўка гэтага