Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хто наш звыйчай, чы ігрышча
На пасьмешышча падыме,
Што-ж з яго край родны зышча?
Што-ж з пустой каліты выне?
А хто сэрцам, душой рады,
Да сваіх прыльнуцца скоры,
Той наш брат...

Так глыбокая сувязь з роднай краінай у сфэры суб'ектыўнага вопыту прадстаўляе сабой аснову ўласных перажываньняў песьняра, у сфэры вопыту знадворнага, аб'ектыўнага, гэта сувязь, на думку поэты, прадстаўляе сабой грунт, на якім чалавек толькі і можа ажыцьцявіць сваю грамадзкую вартасьць. Калі якія-небудзь акалічнасьці гвалтоўна перарываюць гэту сувязь, то ўтвараецца вялікая душэўная колізія, якая прадстаўлена ў сымболічным вобразе бусла, у вершы пад тэй-жа назвай... Бусел павінен ляцець у вырай; голад і бяда гоніць яго прэч з айчыны, і ён аддаецца ціхім развагам аб родным краі:

Добра на вырай ляцець цяплейшы,
Пабачыць дзівы ў чужбіне,
Сонца пад Нілам агонь ясьнейшы,
І думаць думку пра край тутэйшы.
На піраміды вяршыне...

А толькі... толькі ведама богу,
Чы сьмерць у дарозе абміну...
Пабачу-жа Нёман і Азярыну...
Сяду-ж на купцы мурогу...

Рад-бы застаўся ў гэтай старонцы,
Дзе страх ня страшыць, ні гора,
А толькі болей ня грэе сонца.
Дый няма корму дзеткам ні жонцы,
Сьнег тут пасыпле ускорэ...

У сваёй аснове верш "Бусел"-твор аўтобіографічны. І сам аўтар доўгі час жыў на чужыне, на поўдні, але яго вабіла да сябе родная краіна, ён адчуваў вялікую сувязь з ёй і у яе межах правёў астатнія гады свайго жыцьця. Але нарысаваны ў творы сымболічны вобраз перарастае аўтобіографічныя асадкі, у ім увасоблена тыповая соцыяльна-бытавая зьява: колькі беларусаў прымушаны былі з прычыны экономічных умоў пакідаць айчыну, шукаючы сабе шчасьця і долі ў Сібіры, або у далёкай Амэрыцы і ў іншых